Медагляды дзяцей – па-новаму

На думку спецыялістаў, здароўе чалавека на 50 % залежыць ад яго самога. І калі мы з вамі здольныя самастойна выстройваць свой лад жыцця, прымаць меры па ўмацаванні здароўя, за тое, як сябе будуць адчуваць дзеці, адказваюць дарослыя. Яны ствараюць для дзяцей бяспечныя ўмовы жыцця, арганізуюць рацыянальнае і паўнацэннае харчаванне, засцерагаюць ад шкодных звычак.
Ці здаровыя нашы дзеці? Адказ на гэтае пытанне знойдзеце ў інтэрв’ю загадчыка педыятрычнага аддзялення паліклінікі Віталя ТЫЧЫНСКАГА.

— Віталь Адольфавіч, што Вы можаце сказаць пра здароўе нашых дзяцей?
— Па вынікаў медаглядаў асноўную ўдзельную вагу склалі дзеці, у якіх 2-ая група здароўя. Такіх 57,3%. Цалкам здаровых дзяцей, у каго 1-ая група здароўя, — 27,5%. А ў каго трэцяя і чацвёртая-адпаведна 13,6 і 1,4% дзяцей.
— У параўнанні з годам 2014 гэтыя паказчыкі лепшыя ці горшыя?
— Яны засталіся прыкладна на такім жа ўзроўні. Праўда, у параўнанні з годам 2014 летась у два разы зменшылася дзіцячая смяротнасць. Хоць і нязначна, але менш стала дзяцей, якія стаяць на дыспансерным уліку. Іх усяго 17,8%, хаця ў 2014 годзе было 18,9. На жаль, павялічылася колькасць пярвічных і агульных захворванняў адпаведна на 6,6 і 11,5%.
Якія хваробы пераважаюць у структуры агульнага захворвання дзяцей?
— У 63,2% іх рэгістраваліся хваробы органаў дыхання. Гэта ў асноўным рэспіраторныя інфекцыі. На другім месцы (4,8%) — хваробы вачэй, звязаныя са зніжэннем вастрыні зроку. На трэцім — траўмы. Яны былі ў 4,3% дзяцей. З парушэннем вастрыні зроку было выяўлена 458 чалавек, з парушэннем постаці — 92, са скаліёзам — 57. Гэтыя паказчыкі нас зусім не радуюць.
— Пачынаючы з 2016 года зменіцца сістэма правядзення медаглядаў. Удакладніце, калі ласка, што канкрэтна?
— Цяпер медагляды будуць праводзіцца штогод у той месяц, калі дзеці нарадзіліся.Ва ўстанову адукацыі будзе выдавацца даведка, дзе ўказваецца група для заняткаў фізічнай культурай і спортам, даюцца рэкамендацыі па абмежаванні фізічных нагрузак з улікам стану здароўя дзіцяці. Вастрыню зроку медыкі будуць вызначаць у пачатку кожнага навучальнага года для таго, кад правільна рассадзіць дзяцей у класе. Перад паступленнем ва ўстановы агульнай і сярэдняй адукацыі і далей штогод дзецям школьнага ўзросту будуць праводзіць ЭКГ- даследаванне з абавязковай расшыфроўкай вынікаў. А дзецям ва ўзросце да 6 гадоў — абавязковае ўльтрагукавое даследаванне сэрца. Адзначу, што гэтыя новаўвядзенні прыдуманы не намі самімі. Яны распрацаваны згодна з загадам міністэрства аховы здароўя №1141 ад 16.11.2015 года. Прычым адказнасць за своечасовае правядзенне медыцынскіх прафілактычных аглядаў нясуць не толькі ўстановы аховы здароўя, але і бацькі. Менавіта яны павінны дастаўляць сваіх дзяцей для таго, каб апошнія прайшлі медагляд у месяц іх нараджэння.

Запісала Ірына КАСЦЕВІЧ.

Опубликовано ГЧ № 14от 24.02.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.