Рыцарскі турнір

Раённы камітэт ГА “БРСМ”, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзел адукацыі, спорту і турызму Маларыцкага райвыканкама, Кобрынска-Маларыцкая міжраённая арганізацыйная структура ДТСААФ, а таксама аддзел пагранічнай службы “Маларыта” сталі арганізатарамі традыцыйнага штогадовага раённага “Рыцарскага турніру” сярод школьных юнацкіх каманд. Мерапрыемства, якое было прысвечана Дню абаронцаў Айчыны і Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь, прайшло на базе раённай гімназіі.
У турніры прымалі ўдзел 10 каманд устаноў адукацыі Маларытчыны. Юнакі спаборнічалі ў інтэлектуальным конкурсе капітанаў (тэарэтычная падрыхтоўка на ваенную тэматыку), падцягванні на перакладзіне, падыманні гіры (16 кг), стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, дартсе, перацягванні каната.
Барацьба за перамогу была ўпартай і напружанай. Ацэньваліся як асабістыя дасягненні, так і камандныя выступленні. Вядомы дэвіз “Адзін — за ўсіх і ўсе — за аднаго” спрацоўваў найлепш у сапраўды дружных, згуртаваных камандах. Па выніках усіх конкурсаў турніру, як і ў мінулым годзе, першае месца і пераходны кубак атрымалі юнакі з раённай гімназіі. На другім месцы — каманда гарадской сярэдняй школы №2, на трэцім – гарадской сярэдняй школы №1.
* * *
Перад пачаткам конкурснай спартыўнай праграмы адбыліся паказальныя выступленні служачых АПС “Маларыта”. У фае раённай гімназіі можна было таксама пазнаёміцца з узбраеннем і спецыяльнымі сродкамі Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымкУ:каманда раённай гімназіі, пераможца спаборніцтваў 2016 года.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 15 от 27.02.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.best-cooler.reviews

also read best-cooler.reviews

velotime.com.ua