Нібы адна дружная сям’я

Вось ужо шмат гадоў жывуць работнікі фермы Нікольская СУП “Савушкіна”: разам працуюць, разам сумуюць, калі ў дом каго-небудзь прыходзіць бяда, разам адпачываюць і адзначаюць святы.
Менавіта гэтая еднасць дазваляе ім спраўляцца з цяжкасцямі, якіх, як і ў любога чалавека, у кожнага з іх хапае, дабівацца поспехаў у нялёгкай працы і ўсім разам радавацца чарговым дасягненням. Пачатак сёлетняга года, праўда, далёка не лепшы для іх невялічкага калектыву, але жанчыны, якія працуюць на адкорме маладняку буйной рагатай жывёлы, настроены аптымістычна: поспех абавязкова прыйдзе. І кілаграмовыя прыбаўленні ў вазе бычкоў, як і летась, будуць. Працаваць яны ўмеюць, ды бываюць абставіны, калі не ўсё залежыць толькі ад іх. А іх кіраўнік, загадчык фермы Нікольская з амаль 15-гадовым стажам Пётр Алесік, самы лепшы: адказны, патрабавальны, у меру строгі. І слесары ў іх невялічкім калектыве Віктар Алесік і Аляксандр Андрайчук хлопцы талковыя.
Ды і самі жанчыны, як гавораць, не лыкам шытыя. Жывёлаводы Таццяна Лонева, Ала Крэнь, Алена Гарэлікава, Наталля Максімовіч, вартаўнікі Святлана Макарук і Свялана Андрайчук і працаўніцы добрыя, і гаспадыні выдатныя, і арганізатары цудоўныя, а заспяваюць – заслухаешся.
Усе гэтыя якасці яны і паказалі на нядаўнім свяце, якое ўладкавалі для сваіх мужчын у Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь у чырвоным кутку на ферме. І песні іх маладосці праспявалі, якія мужчыны ахвотна падпявалі ім, і падарункі ўручылі, і салодкі стол з тортам і іншай смакатой накрылі. А каб свята і сапраўды было святам, і акампаніятара Вольгу Тамашук з баянам на сваю невялічкую вечарыну з Ланской запрасілі, і вядучых з Олтушскай школы дзевяцікласніц Іну Лоневу і Аляксандру Алесік, і старасту вёскі Яўгенію Маёраву. І так усё душэўна і цёпла было. Зусім як у вялікай дружнай сям’і. А на развітанне і калектыўны партрэт зрабілі. Надзея ЯЦУРА.
На здымку: калектыў фермы Нікольскае СУП “Савушкіна” – адна дружная сям’я.
Фота Алега Крэмянеўскага.

Опубликовано ГЧ № 15 от 27.02.16г.

Добавить комментарий


http://220km.net

https://topobzor.info

www.sellmax.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!