У канструктыўным узаемадзеянні

Паважаныя выбаршчыкі

Завяршыўся 2015 год, трэці паўнацэнны год выканання маіх паўнамоцтваў у якасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Белавежскай выбарчай акрузе № 8.

За перыяд 2015 года Пастаяннай камісіяй па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве, якую ўзначальваю, падрыхтавана і прынята 8 законапраектаў, 2 Дэкрэты, 1 ратыфікацыя. У тым ліку, праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях удасканалення архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці”, праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб таварных біржах”.
Як і ў мінулыя гады, працягвалася работа са зваротамі грамадзян. Летась камісіяй разгледжана 729 зваротаў, з якіх 709 пісьмовыя і 20 – вусныя. Непасрэдна ў акрузе разгледжана 50 зваротаў, з іх – 24 пісьмовыя (10 калектыўныя), 25 – вусныя, 1 – электронны. У Жабінцы разгледжана – 20 зваротаў, у Камянцы – 10, у Маларыце – 15, у іншых гарадах па-за Белавежскай акругай – 5.
На працягу ўсяго года мы сустракаліся з вамі ў час асабістых прыёмаў у райвыканкамах выбарчай акругі, у працоўных калектывах. Акрамя таго, пісьмы-звароты мне дасылалі на паштовы адрас і на электронны. Кожнае з такіх пісьмаў не засталося без увагі і было разгледжана па сутнасці. Некаторыя звароты задаволены, многія і цяпер у мяне на кантролі да моманту іх станоўчага ўрэгулявання альбо прыняцця аб’ектыўнага рашэння пасля дадатковага вывучэння і праверкі. Аднак практыка апошніх гадоў паказала, што ў асноўным паступаюць звароты ад грамадзян, якім неабходна растлумачваць прычыны немагчымасці прыняцця станоўчага рашэння па пытаннях, што ўзнімаюцца ў заявах, у сілу норм дзеючага заканадаўства. Таксама ў час асабістых прыёмаў, падчас з дапамогай спецыялістаў, даводзілася растлумачваць гэта.
Іншы раз, каб выявіць парушэнне заканадаўства, па некаторых зваротах праводзіліся службовыя праверкі з прыцягненнем вышэйстаячых арганізацый і органаў пракуратуры. Па выніках некаторых з іх устанаўліваліся вінаватыя асобы, да якіх прымяняліся адпаведныя меры. Прывяду некалькі прыкладаў станоўчага вырашэння пытанняў.
Так, у 2015 годзе здадзены ў эксплуатацыю аб’ект “Будаўніцтва гаспадарча-бытавой каналізацыі ў квартале індывідуальнай жылой забудовы “Камсамольскі” г. Жа­бінка”. У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2014 года № 214 “Аб развіцці гарадоў-спадарожнікаў” распрацаваны генеральны план горада-спадарожніка Жабінка, якім прадугледжаны вялікі пералік работ па ўдасканаленні і развіцці горада ў розных сферах. У тым ліку праектам горадабудаўнічай дакументацыі прадугледжана вырашэнне двух пытанняў, што грамадзяне ўзнімалі ў зваротах да мяне, а менавіта, асобны пад’езд грузавога аўтатранспарту да ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” у абход г. Жабінкі з вул. Шасейнай па аўтадарогах Н-134 Жабінка-Матыкалы, Н-141 Арэпічы-Сцепанкі-Сакалова-Цукровы завод, а таксама рэканструкцыя пуцеправода праз чыгуначную ма­гістраль па вул. Кірава ў г. Жа­бінка. Аказана спонсарская дапамога Жабінкаўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнату ў набыцці тавараў, неабходных для навучання дзяцей. Перададзены ва ўласнасць на бязвыплатнай аснове жылы дом у г. Высокае Камянецкага раёна адной з жыхарак горада. Таксама выдзелены жылы дом сям’і з аграгарадка Лукава Маларыцкага раёна. У Маларыцкім раёне завершана будаўніцтва вулічных размеркавальных сетак водаправода да індывідуальных дамоў № 31 і № 42, што будуюцца, па вул. Юбілейнай у в. Мельнікі. Пабудаваны 1,818 км водаправодных сетак у аграгарадку Ляхаўцы. Сёлета плануецца прадоўжыць будаўніцтва гэтага аб’екта. У поўным аб’ёме завершаны работы па замене электраправодкі ў доме аднаго з інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ў в. Высокае, акрамя таго, выдзелены сродкі на набыццё шыферу для рамонту даху жылога дома гэтага інваліда. Аказана садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў для прыняцця КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” на поўнае тэхнічнае абслугоўванне дома ЖБК № 5 г. Маларыты. Выкананы работы па ўстаноўцы свяцільняў на некаторых вуліцах г. Маларыты.
Пытанні, якія найбольш хвалююць насельніцтва, — газіфікацыя населеных пунктаў, будаўніцтва і рамонт аўтадарог, увод у эксплуатацыю жылых памяшканняў.
Выкананы работы па будаўніцтве газаправодаў да аграгарадка Крыўляны, вёсак Вежкі, Агароднікі, а таксама вулічных размеркавальных газаправодаў у аграгарадку Сцепанкі, вёсках Сакалова і Шпіталі Жабінкаўскага раёна. Акрамя таго, аказана садзейнічанне ў будаўніцтве газаправода за кошт сродкаў грамадзян у в. Рачкі. У перспектыве на 2016 год плануецца будаўніцтва аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы для газіфікацыі эксплуатуемага жыллёвага фонду жыхароў аграгарадка Крыўляны, вёсак Сакі, Агароднікі, таксама да некалькіх індывідуальных дамоў аграгарадка Мацеевічы, вёсак Сакалова, Навасады і г. Жабінкі.
У аКамянецкім раёне газі­фіка­ваны 2 населеныя пункты: вёскі Падамша і Вялікія Мурыны. Акрамя таго, пабудавана 19 аб’ектаў газазабеспячэння прыродным газам эксплуатуемага жылога фонду грамадзян па некаторых вуліцах вёсак Пелішча, Хадасы, Ставы, Воўчын, Дзмітровічы, Падамша, Камянюкі, гарадоў Высокае і Камянец. Згодна з графікам фінансавання і будаўніцтва пазапляцовачных інжынерных сетак газазабеспячэння за кошт рэспубліканскага бюджэту пабудавана 7 аб’ектаў агульнай працягласцю 2,85 км. На 2016 год запланавана будаўніцтва трох аб’ектаў газазабеспячэння жылых дамоў па некаторых вуліцах аграгарадка Камянюкі і вёскі Воўчын агульнай працягласцю 3,1 км. Таксама плануецца пабудаваць газаправод да 12-кватэрнага жылога дома ў в. Вярховічы працягласцю 0,26 км. У цэлым па раёне запланавана газіфікаваць прыродным газам 80 кватэр і перавесці са звадкаванага газу на прыродны 100 кватэр.
У Маларыцкім раёне пабудавана 7 аб’ектаў газазабеспячэння эксплуатуемага жыллёвага фонду грамадзян. Сёлета для фінансавання работ плануецца выдзеліць сродкі на 9 аб’ектаў. Разам з тым, у чацвёртым квартале 2015 г. распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя па аб’екце “Падвадны газаправод да квартала жылой забудовы ў в. Радзеж працягласцю каля 10 км, з пачаткам будаўніцтва ў 2016 г.”.
Завяршыліся некаторыя работы па рамонце аўтамабільных дарог. У Жабінкаўскім раёне зроблена асфальтабетоннае пакрыццё на аўтадарозе Н-141 Арэпічы-Сцепанкі-Сакалова-Цукровы завод працягласцю 1,3 км. У аб’ёме 2,2 км заасфальтавана дарога Н-133 Брэст-Радванічы-Ст. Ся­ло-Гайкоўка. Выкананы работы па асфальтаванні гравійнага ўчастка аўтамабільнай дарогі Н-144 Алізараў Стаў-Мацеевічы-Батчэ, якая з’яўляецца пад’ездам да аграгарадка В. Якаўчыцы, у аб’ёме 1,2 км. Работы тут плануецца выконваць і сёлета.
Заасфальтаваны ўчастак да­рогі Н-343 ст. Высока-Літоўск-Вярховічы-Камянец працягласцю 3,9 км у Камянецкім раёне, работы будуць працягнуты і ў 2016 годзе, на што запланавана ўстанавіць 2,5 км асфальтабетоннага пакрыцця. Разам з тым адрамантавана асфальтабетонная дарога Н-366 Трасцяніца-Свішчава-Войская-Галоўчыцы працягласцю 1,1 км. Асфальтаванне гэтага ўчастка будзе працягнута і сёлета.
У пМаларыцкім раёне выкананы работы па будаўніцтве 3,3 км асфальтабетоннага пакрыцця на дарозе Н-788 аўтадарожнага абходу г. Маларыты. Заасфальтавана 1,2 км аўтадарогі Н-746 Чарняны-Дарапеевічы-Паўлопаль-Заор’е, работы па капітальным рамонце якой плануецца прадоўжыць у 2016 г. у аб’ёме 2,4 км. Выкананы бягучы рамонт 1,2 км асфальтабетоннага пакрыцця на аўтадарозе Н-743 Велікарыта-Раматова-Струга. Акрамя таго, завершаны работы па будаўніцтве тратуара на вул. Маладзёжная ў в. Дворышча агульнай працягласцю 1,1 км, нанесена гарызантальная дарожная разметка, устаноўлены новыя дарожныя знакі, абуладкавана 1 штучная няроўнасць перад выездам на аўтамабільную дарогу Р-17 Брэст-граніца Украіны (Олтуш), пабудаваны 2 прыпыначныя пункты грамадкага пасажырскага транспарту з устаноўкай на адным з іх аўтапавільёна. На 2016 г. запланавана будаўніцтва асфальтабетоннага пакрыцця на аўтадарозе Н-424 Маларыта-Медна-Знаменка ў аб’ёме 0,7 км і на ўчастку дарогі Н-747 Арэхава-Перавое.
У 2015 г. у Жабінкаўскім раёне ўведзена 16261 кв. метр жылля, у тым ліку 1 жылое памяшканне сацыяльнага карыстання. У горадзе пабудаваны 40-кватэрны жылы дом агульнай плошчай 2386 кв. метраў. На 2016 г. раёну даведзена заданне па ўводзе 10 тысяч квадратных метраў жылля, у тым ліку 4800 метраў у самым горадзе-спадарожніку і дзве 1-пакаёвыя кватэры сацыяльнага карыстання. У райцэнтры запланавана будаўніцтва долевага 60-кватэрнага жылога дома агульнай плошчай 3068 кв. метраў і 40-кватэрнага жылога дома па дзяржаўным заказе агульнай плошчай 2374 кв. метры.
Уведзена ў эксплуатацыю 17708 кв. метраў жылля і ў Камянецкім раёне. Па дзяржзаказе ў райцэнтры пабудаваны 40-кватэрны жылы дом агульнай плошчай 2388 кв. метраў, у тым ліку 5 кватэр камерцыйнага карыстання. Завершана будаўніцтва аднакватэрнага жылога дома ў г. Высокае для сям’і, якая выхоўвае дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў. Пачата будаўніцтва 12-кватэрнага жылога дома для медработнікаў установы аховы здароўя “Туббальніца “Вярховічы” агульнай плошчай 550 кв. м., які плануецца ўвесці ў эксплуатацыю сёлета. Таксама ў перспектыве на 2016 год запланавана пабудаваць 7 тысяч кв. метраў жылля. Прадугледжана будаўніцтва сямі 1-кватэрных жылых дамоў для работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый. У Камянецкім раёне працягваліся работы і ў адпаведнасці з Планам ме­рапрыемстваў па развіцці г. Вы­сокае. У 2015 годзе праведзена мадэрнізацыя даху і ўцяпленне тарцавых сцен будынка інтэрната дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійна-тэхнічнага каледжа, таксама выкананы некаторыя работы па капітальным рамонце Высокаўскай СШ. Завершаны такія аб’екты, як “Добраўпарадкаванне сквера ў цэнтральнай частцы горада”, “Рэстаўрацыя парка гісторыка-культурнай каштоўнасці – палацава-паркавага ансамбля” і “Каналізаванне цэнтральнай і ўсходняй часткі горада (першая, другая, трэцяя чэргі)”. Выкананы работы па капітальным рамонце з цеплавой мадэрнізацыяй шматкватэрнага жылога дома па вул. Будаўнікоў, 11 і іншае. У 2016 г. работы па развіцці і добраўпарадкаванні плануецца прадоўжыць.
У аМаларыцкім раёне ўведзена ў эксплуатацыю 7243 кв. м. жылля. У рамках праграмы дзяржзаказу пачата будаўніцтва 40-кватэрнага жылога дома ў Маларыце агульнай плошчай 2374 кв. м., які плануецца здаць у трэцім квартале 2016 г. Акрамя таго, сёлета ў раёне плануецца ўвесці 7 тысяч квадратных метраў жылля, у тым ліку 80 кв. метраў сацыяльнага карыстання. Таксама ў райцэнтры запланавана пачаць будаўніцтва новага 40-кватэрнага жылога дома.
У 2015 годзе выкананы работы як па капітальным, так і па бягучым рамонце ў многіх установах аховы здароўя і адукацыі на тэрыторыі Белавежскай выбарчай акругі. У 2016 г. на гэтыя мэты таксама прадугледжана фінансаванне.
Вось ужо трэці год запар я праводжу акцыі сярод вучняў школ акругі пад назвай “Гарызонты сённяшняга – арыенціры на будучае”, якія ўключаюць у сябе пазнавальныя экскурсійныя праграмы па сталіцы нашай рэспублікі. Мэта мерапрыемства — паказаць падрастаючаму пакаленню, што для іх адкрыты ўсе дзверы ў будучым выбары прафесіі і наступным працаўладкаванні.
Усяго з пачатку правядзення акцыі г. Мінск наведалі больш за 300 школьнікаў. Толькі за 2015 г. на пазнавальную экскурсію прыехалі больш за 100 дзяцей. На гэты раз былі запрошаны па 15 – 27 вучняў ад кожнага раёна, а менавіта з Ленінскай і Ракітніцкай сярэдніх школ Жабінкаўскага раёна і Жабінкаўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната, з Лукаўскай і Дарапеевіцкай СШ Маларыцкага раёна, з Камянюкскай, Пялішчанскай, Відамлянскай СШ Камянецкага раёна, а таксама 15 студэнтаў з Высокаўскага сельскагаспадарчага прафесійна-тэхнічнага каледжа.
У час экскурсіі юнакі і дзяўчаты наведалі Дом Урада, Авальную залу, экспазіцыю, прысвечаную дзейнасці Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прысутнічалі на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў, наведалі Беларускі Дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама пазнаёміліся з культурнымі славутасцямі Мінска. Па выніках гэтага вучням было прапанавана напісаць сачыненні, у якіх яны дзяліліся сваімі ўражаннямі пра інфармацыйную паездку. Былі абраны пераможцы сярод лепшых з уручэннем падзяк і каштоўных падарункаў.
Дапамогу ў правядзенні гэтай акцыі аказалі кіраўніцтва ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” у асобе генеральнага дырэктара Віктара Міронава, старшыня СВК “Рагазнянскі” Жабінкаўскага раёна Аляксандр Семянюк, дырэктар ААТ “Відамлянскае” Камянецкага раёна Міхаіл Страпко, а таксама кіраўніцтва Маларыцкага райвыканкама.
Развіццё краіны немагчыма без захавання міру, бяспекі і стабільнасці. З-за цяжкай абстаноўкі на сусветнай арэне, якая склалася цяпер, узнікае неабходнасць яшчэ глыбей задумацца і раздзяліць жыццёвыя каштоўнасці на галоўныя і другасныя. Я абсалютна перакананы, што галоўная з іх для кожнага з нас – гэта захаванне адзінства грамадства, бо калі ўнутры краіны згуртаванасць, парадак і спакой, то сумеснымі намаганнямі лягчэй пераадольваць любыя цяжкасці. Нягледзячы на даволі няпростую міжнародную абстаноўку, улічваючы напружаную ў фінансавых адносінах эканамічную сітуацыю на працягу 2015 года, па ўсіх напрамках, у той ці іншай ступені, дасягнуты свае станоўчыя вынікі. Вырашыць пастаўленыя задачы было б істотна цяжэй без канструктыўнага ўзаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады, з кіраўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў Белавежскай выбарчай акругі № 8, а таксама кіраўніцтва Брэсцкага абл­выканкама, шэрагу міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь. Чацвёрты год запар мы станоўча вырашаем праблемныя сітуацыі, дзякуючы цеснаму сумеснаму супрацоўніцтву, бо мы разам робім агульную справу! Спадзяюся, што ў гэтым годзе мы будзем працягваць работу ў тым жа эфектыўным ключы!

Уладзімір ПУЗЫРЭЎСКІ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Опубликовано ГЧ № 15 от 27.02.16г.

 

Добавить комментарий


majbutne.com.ua

www.ac-sodan.info

http://pharmacy24.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!