з энергіяй аптымізму

Гаварыць пра поспехі гэтых маладых супрацоўнікаў міліцыі яшчэ рана. Бо і па­мочнік дзяжурнага Пётр Яўтушык, і міліцыянер-вадзі­цель Аляксандр Салаўчук на службу ў райаддзел міліцыі прыйшлі, можна сказаць, нядаўна.
Што было за плячыма ў кож­нага? У Пятра – Хаціслаўская сярэдняя школа, Маларыцкі дзяржаўны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці, служба ў арміі і 6-месячная “вучэбка”. У Аляксандра і таго менш: гарадская сярэдняя школа № 1, Брэсцкі політэхнічны каледж і зноў жа «вучэбка».
Чаму выбралі службу ў міліцыі? Да прыкладу, Пятру дарогу сюды падказала служба ва ўнутраных войсках. Яму даспадобы былі не толькі добрая фізічная падрыхтоўка, на якую тут рабілі асноўны ўпор, але і пастаяннае прыцягненне ваеннаслужачых да забеспячэння парадку ў горадзе, патруляванне і г.д. А гэта надавала асаблівы гонар, што ты запатрабаваны ў гра­мадстве, таму пасля арміі Пётр і падаў дакументы на службу ў міліцыю.
Аляксандр жа, калі вучыўся на юрыдычным факультэце політэхнічнага каледжа, у Маларыцкім райаддзеле міліцыі праходзіў практыку. Настаўнікам у яго быў сам намеснік начальніка райаддзела Дзяніс Рыгоравіч Лебедзеў – вопытны, адукаваны супрацоўнік міліцыі. Ён па-сапраўднаму і ацаніў дзелавыя якасці практыканта, распазнаў у ім вельмі сур’ёзнага і адказнага чалавека, таму смела запрасіў на работу ў міліцыю, на што Аляксандр даў дабро.
Якім бачаць маладыя спе­цыялісты сапраўднага міліцыянера? Пётр упэўнены, што ён павінен быць адукаваным, добра ведаць законы, быць смелым, рашучым, каб не спасаваць у любой непрадбачанай сітуацыі. Аляксандр жа дадаў да гэтых якасцей яшчэ і фізічную загартаванасць, прынцыповасць, высокамаральнасць. Таму можна з упэўненасцю сказаць, што гэтыя маральныя якасці абавязкова пастараюцца Пётр з Аляксандрам ў сабе выхаваць. Тым больш, што многае з названага, як адзначыў намеснік начальніка райаддзела мілі­цыі Дзяніс Лебедзеў, ім ужо ўласціва і цяпер, на пачатку службы.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: маладыя супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў (злева направа) Пётр ЯЎТУШЫК і Аляксандр САЛАЎЧУК.

Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 16 от 2.03.16г.

Добавить комментарий


Buy Testex Pro-250 online in Canada

www.pills24.com.ua

steroid-pharm.com/hexarelin.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!