Алкаголь і вада ў суме — бяда

Няшчасныя выпадкі, якія летась здарыліся на водах, гавораць аб тым, што асноўнай прычынай трагедый становіцца алкаголь. Тры чалавекі з чатырох, жыццё якіх закончылася трагічна, былі ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Усіх гэтых трагічных выпадкаў можна было пазбегнуць, калі б людзі больш увагі надавалі пытанням асабістай бяспекі і захаванню правілаў бяспекі жыццядзейнасці на вадзе, а таксама адмовіліся ад прагулак ля вады тады, калі знаходзяцца “пад градусам”. Аб гэтым і многім іншым ішла размова ў час агульнага сходу старшынь пярвічных арганізацый і ўпаўнаважаных прадстаўнікоў юрыдычных членаў таварыства выратавальнікаў на водах.
У сваім дакладзе старшыня раённай арганізацыі Алена Сіжук падвяла вынікі дзейнасці за 2015 год і вызначыла задачы таварыства, якія дапамогуць зменшыць колькасць здарэнняў на водах.
Станоўча ацаніў работу арганізацыі Анатоль Сцяпанаў, вядучы спецыяліст абласнога савета таварыства выратавальнікаў на водах. Але адзначыў, што нягледзячы на прафілактычную дзейнасць, накіраваную на папярэджанне няшчасных выпадкаў на водах, колькасць такіх трагедый у раёне застаецца высокай. Каб паправіць гэтую сітуацыю, 2166 членам раённай арганізацыі таварыства выратавальнікаў на водах, 72 пярвічкам, 10 юрыдычным членам трэба ўдасканаліць тлумачальную работу з насельніцтвам і асабліва ў навучальных установах. Нярэдка ахвярамі вады становяцца непаўналетнія. Радуе, што за мінулы год такіх выпадкаў на Ма­ла­рытчыне не было. На думку Анатоля Міхайлавіча, змяншэнню колькасці дзіцячага траўматызму на вадзе павінна паспрыяць абавязковае ўвядзенне курсу асноў бяспекі жыццядзейнасці ў вучэбныя праграмы.
Намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны, калі выступаў, адз­на­чыў, што за апошнія два гады павялічылася колькасць членаў таварыства, больш актыўна праводзілася інфармацыйная работа. Многае зробле­на для добраўпа­­радкавання зон адпачынку на Олтушс­кім і Лукаўскім азё­рах. А засцерагчы дзяцей ад трагедый на водах дапамагае абавязковае навучанне іх плаванню.
Членаў раённай арганізацыі хвалявала пытанне летняга адпачынку на Мель­ніцкім кар’еры. З-за забароны на купанне ў гэтым месцы не стала менш тых, хто едзе сюды адпачываць. Таму старшыня пярвічнай арганізацыі Ма­ларыцкага прафесійнага ліцэя сель­­с­кагаспадарчай вытворчасці Га­лі­на Стасюк прапанавала аб’яднаць намаганні мясцовай улады, арганізацый раёна і насельніцтва, каб разам до­бра­ў­парад­каваць і прыстасаваць кар’ер для бяс­печ­нага купання. Цікавай была і пра­панова начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалая Дубача — арганізаваць навучанне асновам самавыратавання і выратавання на водах у час купальнага сезона 2016 г. на азёрах раёна.
Старшынь пярвічных арганізацый, упаўнаважаных прадстаўнікоў юрыдычных членаў таварыства выратавальнікаў на водах, работа якіх была актыўнай і эфектыўнай, чакалі ўзнагароды. Гра­ма­ты Брэсцкага абласнога савета та­ва­рыства выратавальнікаў на водах атрымалі Аляксандр Сацюк з дзі­цяча-юнацкай спартыўнай школы і Віктар Віславус, прадстаўнік ААТ “Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны кам­бінат”. Падзякай абласнога савета заахвочана Галіна Стасюк, старшыня пярвічнай арганізацыі Маларыцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. Былі ўручаны таксама і граматы раённай арганізацыі таварыства.
Дар’я ЛУЦЫК.
На здымку: у час сходу.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 16 2.03.16г.

Добавить комментарий


обращайтесь

www.220km.com

https://apach.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!