“Тут жыве ветэран”

У Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у раёне ў рамках акцыі “Тут жыве ветэран” была пачата работа па замацаванні на дамах і ля кватэр удзельнікаў вайны чырвоных шыльдачак з надпісам “Тут жыве ветэран. Дзякуй за Перамогу”.

Першымі ўдзельнікі акцыі наведалі дамы ветэранаў вайны ў горадзе. Да іх з кветкамі прыйшлі першы сакратар РК ГА “БРСМ” Аляксей Дзямінскі, намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны, старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Бойка, а таксама піянеры-пяцікласнікі з гарадской сярэдняй школы № 1.
Вуліца Чырвонаармейская, дом № 4. Тут, у кватэры пад нумарам 10, жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Пятровіч Наўрось. Цяпер і ўсе, хто будзе праходзіць міма кватэры, пра гэта даведаюцца з шыльдачкі. Яна – даніна нашай увагі чалавеку, які быў непасрэдным удзельнікам ваенных падзей.
Напэўна, няма сярод жыльцоў дома № 3 па вуліцы Паркавай чалавека, які б не ведаў, што ў ім жыве ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны Васіль Піліпавіч Маркаў. А дзякуючы таму, што на пад’ездзе цяпер з’явілася чырвоная шыльдачка, пра тое, што тут жыве ветэран, будзе ведаць кожны прахожы. І гэта зусім не лішняе, як і клопат, і наша павага да людзей, якія заваявалі для будучых пакаленняў Перамогу.
У той жа дзень шыльдачка з надпісам “Тут жыве ветэран” з’явілася і на доме № 14 па вуліцы Энгельса. А гаспа­дар дома Фёдар Фёдаравіч Сацюк, які заслужыў сваім баявым мінулым права звацца абаронцам Айчыны, прымаў віншаванні са святам.
Акцыя “Тут жыве ветэран”, у рамках якой будуць арга­ніза­ваны многія мерапрыемствы, у тым ліку сустрэчы з ветэранамі, аказвацца валанцёрская дапамога па апрацоўцы прысядзібных участкаў удзельнікаў вайны, у вырашэнні бытавых пытанняў, будзе доўжыцца да 9 мая. За гэты час як яскравы напамін аб нашым асаблівым клопаце чырвоныя шыльдачкі з’явяцца на дамах і ля кватэр ветэранаў вайны ва ўсіх населеных пунктах раёна. А такіх дамоў, на жаль, становіцца ўсё менш і менш. Цяпер іх усяго крыху больш за дваццаць.

Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: у час акцыі.

Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 16 от 2.03.16г.

Добавить комментарий


Услуги грузчиков киев exstraeconom.kiev.ua
www.monaliza.kiev.ua

topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!