Падтрымліваем малы бізнес

Разумеючы важнасць і сацыяльную значнасць суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу для краіны, у “Беларусбанку” распрацавалі крэдытныя прадукты на мэты бягучай і інвестыцыйнай дзейнасці, якія прадугледжваюць максімальна прыцягальныя ўмовы крэдытавання (у тым ліку крэдытаванне зноў створаных прадпрыемстваў).

Асноўнымі перавагамі распрацаванай крэдытнай лінейкі з’яўляюцца:
— кошт крэдытаў у беларускіх рублях – не перавышае стаўкі рэфінансвання НБ РБ+5 працэнтных пунктаў;
— сума крэдыту да 15 тысяч базавых велічынь;
— спрошчаны пакет дакументаў, без прадстаўлення фінансавай справаздачнасці;
— зніжаныя патрабаванні да памеру забеспячэння.
Крэдыты на мэты бягучай дзей­насці: «Мікра-Бізнес Старт», «Мікра-Бізнес Овердрафт», «Мікра-Бізнес Абарот»; на мэты інвестыцыйнай дзейнасці: «Мікра-Бізнес Інвест», “Мікра Бізнес Інвест плюс”, “Мікра-Бізнес Інавацыі”.
Асноўнымі ўмовамі выдачы крэдыту “Мікра-Бізнес Старт” з’яўляюцца:
— сума крэдыту да 1 тысячы базавых велічынь прадастаўляецца, у тым ліку для зноў створаных прадпрыемстваў;
— стаўка – стаўка рэфінансавання НБ РБ +1% пункт (для прад­прыемстваў, якія працуюць у мясцовасці з колькасцю насель­ніцтва да 20 тысяч чалавек);
— тэрмін прадастаўлення крэдыту да 1 года.
Крэдыт “Мікра-Бізнес Оверд­­рафт” даецца на суму сярэдняме­сячнага аб’ёму чыстых паступленняў, але не больш 15 тысяч базавых велічынь, шляхам афармлення овердрафта без ацэнкі плацежаздольнасці паручыцеляў на тэрмін да 1 года пад стаўку рэфінансавання НБ РБ, павялічаную на 5 п.п.
Для крэдыту “Мікра-Бізнес Абарот” характэрны наступныя ўмовы:
— сума 3-месячнага аб’ёму чыстых паступленняў, але не больш за 15000 базавых велічынь прадастаўляецца прадпрыемствам шляхам афармлення ўзнаўляемай крэдытнай лініі;
— стаўка – стаўка рэфінансавання НБ РБ +1% пункт (для прад­прыемстваў, якія працуюць у мясцовасці з колькасцю на­сель­ніцтва да 20 тысяч чалавек); стаўка рэфінансавання+3 працэнтныя пункты (іншым суб’ектам малога і сярэдняга бізнесу);
— для юрыдычных асоб – паручыцельства фізічных асоб (усіх удзельнікаў (заснавальнікаў) прадпрыемства рэзідэнтаў РБ; для ІП – паручыцельства мужа ці жонкі без ацэнкі плацежаздольнасці паручыцеляў;
— тэрмін дагавору – да 3 гадоў.
“Мікра-Бізнес Інвест” выдаецца прадпрыемствам, у якіх ёсць вопыт работы, пад стаўку рэфінансавання НБ РБ+ 1 п.п. для прадпрыемстваў, якія працуюць у мясцовасці з колькасцю насельніцтва да 20 000 чалавек і пад стаўку рэфінансавання НБ РБ+3 п.п. іншым суб’ектам малога і сярэдняга бізнесу; пагашаць крэдыт можна роўнымі долямі штомесячна з адтэрміноўкай пагашэння да 6 месяцаў.
Для крэдыту “Мікра-Бізнес Інвест плюс” сума крэдыту да 15  тысяч базавых велічынь пра­дастаўляецца ў тым ліку для зноў створаных прадпрыемстваў, пры ўмове прадастаўлення распрацаванага ТАА (АСБ “Кансалт” тэхніка-эканамічнага абгрунтавання, прапаноўваемага для крэдытавання інвестпраекта; працэнтная стаўка – стаўка рэфінансавання НБ РБ+2 п.п.
Тэрмін дзеяння дагавора для гэтых двух крэдытаў можа дасягаць 5 гадоў пры адначасовай выдачы ці выкарыстанні крэдытнай лініі.
Крэдыт “Мікра-Бізнес Інавацыі” даецца на суму да 15 000 базавых велічынь для рэзідэнтаў тэхнапаркаў.
Для афармлення крэдытнага дагавора патрабуецца мінімальны пакет дакументаў. Пры гэтым паслугі па афармленні дакументаў могуць быць аказаны ТАА “АСБ Кансалт”.
Крэдытаванне юрыдычных асоб на мэты, звязаныя з функцыянаваннем аптовага гандлю, а таксама крэдытаванне індывідуальных прадпрымальнікаў на мэты аптовага ці рознічнага гандлю, у рамках вышэйуказанай праграмы падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу прадастаўляецца толькі на крэдыт “Мікра-Бізнес Овердрафт” пад стаўку рэфінансавання НБ РБ+5 п.п.
Крэдытаванне юрыдычных асоб на мэты, звязаныя з функцыянаваннем рознічнага гандлю, ажыццяўляецца па ўсіх крэдытах праграмы пад стаўку рэфінансавання НБ РБ+5 п.п.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у ЦБУ № 120 філіяла № 100 Брэсцкага абласнога ўпраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк”, г. Маларыта, вул. Чырвонаармейская, 6, тэл. 6-07-23.
У якасці даведкі.
Да суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва адносяцца ІП, мікраарганізацыі, зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь з сярэдняй колькасцю работнікаў за каляндарны год да 15 чалавек уключна; малыя арганізацыі з сярэдняй колькасцю работнікаў за каляндарны год ад 16 да 100 чалавек; зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь камерцыцйныя арганізацыі з сярэдняй колькасцю работнікаў за каляндарны год ад 101 да 250 чалавек.
Памер стаўкі рэфінансавання НБ РБ з 9 студзеня 2015 г. складае 25% гадавых.
Крэдыты “Беларусбанка” ў рамках праграмы падтрымкі суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу – гэта выгадны шанц для новага старту вашага бізнесу.

Таццяна ХАНЧУК,
вядучы спецыяліст сектара карпаратыўнага бізнесу.

Опубликовано ГЧ № 16 от 2.03.16г.

Добавить комментарий


купить данабол

система автополива газона

аккумулятор одесса
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!