“Рукапашны” чэмпіён

На базе рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае фізкуль­турна-спартыўнае таварыства «Дынама»” ня­даўна прайшоў чэмпіянат Брэсцкай абласной аргструктуры па рукапашным боі.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 60 су­пра­­­­цоў­­нікаў з 7 каманд: упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкага абласнога ўпраўлення міністэрства па надзвычайных сітуацыях, в/ч 2187, Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы, упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў, упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці, Брэсцкай мытні. За каманду Брэсцкага абласнога УМНС выступаў Сяргей Масюк, сяржант унутранай службы, пажарны пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Маларыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Сяргей Юр’евіч у асабістым заліку (вагавая катэгорыя да 80 кг) заняў І месца.
— У спаборніцтвах удзель­нічаю не першы раз, — гаворыць Сяргей Масюк. – Аднак атрыманая ўзнагарода такога высокага рангу, можна сказаць, першая.
Рукапашным боем Сяргея зацікавіў брат Аляксей. Але на трэніроўку спачатку хадзіў ад выпадку да выпадку. Сур’ёзна гэтым відам спорту юнак стаў займацца пазней. Калі вучыўся ў 7 і 8 класах, то пасля заканчэння заняткаў у школе 3 разы на ты­дзень ездзіў на трэніроўкі ў Брэст. Віктар Аночка, першы трэнер, здолеў Сяргея пераканаць, што ў яго ёсць усе магчымасці дабівацца пэўных поспехаў у гэтым відзе спорту. Заняткі рукапашным боем — гэта самаабарона, здароўе, сіла, вынослівасць, агульнае фізічнае развіццё, упэўненасць у сабе, мэта­накі­раванасць, спакой і раўнавага, прыгожая атлетычная фігура… Гэтых аргументаў для юнака было дастаткова. І як вынік – Сяргей Масюк затым 2 гады вучыцца ў Брэсцкім абласным вучылішчы алімпійскага рэзерву.
— На дасягнутым спыняцца не буду, — кажа Сяргей Юр’евіч. – Працаваць ёсць над чым, бо ўдасканальванню няма межаў. Цяпер я трэні­руюся ў прыватнай “Школе бокса” Паўла Дзьячука.
— Сяргей, ці можна атрымаць задавальненне ад таго, калі цябе б’юць ці ты б’еш?
— У рэальных жыццёвых сітуацыях, безумоўна, што не, а вось на спартыўных спа­борніцтвах – можна. Ад кожнага спартыўнага бою я атрымліваю пэўную порцыю адрэналіну, асабліва, калі выйграю. Калі ж прайграю, то дэталёва аналізую паядынак, раблю своеасаблівую работу над памылкамі.
-А якая твая запаветная “спартыўная” мара?
-Мара кожнага спартсмена — адна з алімпійскіх уз­нагарод ці ўдалае выступленне на чэмпіянатах свету ці Еўропы (смяецца). Планаў многа на будучае. Хацелася б, напрыклад, выступіць на спаборніцтвах міжнароднага ўзроўню.
На здымку: Сяргей Масюк.

Опубликовано ГЧ № 16  2.03.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.