Да юбілею спартыўнай школы

Ва ўніверсальным спартыўным цэнтры “Жамчужына” прайшоў  адкрыты турнір па гандболе сярод мужчынскіх і жаночых каманд. 

У спаборніцтве, якое было прымеркавана да 50-годдзя з дня заснавання дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Маларыцкага раёна, прымалі ўдзел 6 каманд. Пазмагацца за званне мацнейшай на пляцоўку сярод мужчынскіх гандбольных дружын выйшла зборная каманда з Брэста, а таксама маларыцкія “Мядзведзі”, “Перспектыва”, “Выпускнік”, сярод жаночых – “Юнацтва” і “Поспех”.
У выніковай турнірнай табліцы на першым месцы апынулася каманда “Выпускнік”, на другім — “Перспектыва”, на трэцім – “Мядзведзі”. Сярод жаночых каманд мацнейшым стала “Юнацтва”. Лепшымі бамбардзірамі турніру прызнаны Андрэй Сацюк (35 галоў) і Аліна Шчарбук (8 галоў), лепшымі варатарамі – Дзмітрый Піліпёнак і Анастасія Струнец, лепшымі ігракамі — Сяргей Коцелеў і Анастасія Бабура.
На здымку: момант адкрытага турніру па гандболе.

Опубликовано Гч № 16 от 2.03.16г.

Добавить комментарий


www.artma.net.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!