Для душы – асалода, для здароўя — карысць

Більярд – новы від спорту на Маларытчыне. Яго папулярызацыяй і развіццём вырашылі заняцца аддзел адукацыі, спорту і турызму сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

З гэтай мэтай у ГДК нядаўна было ўпершыню праведзена асабістае першынство Маларыцкага раёна па більярдзе сярод мужчын. Спаборніцтва, якое праходзіла на працягу 2 дзён, сабрала 10 більярдзістаў горада і раёна. Першае месца і кубак спаборніцтваў заваяваў Уладзімір Алесік, другое – Андрэй Карпінчык, трэцяе – Іван Хроль.
-Більярд — прыгожы від спорту, гульня з асаблівай атмасферай і энергіяй, — гаворыць Віталій Касцючык, галоўны суддзя спаборніцтваў. — Гэта адначасова спорт і забава, напружаная барацьба і прыемнае правядзенне вольнага часу. Більярд дае магчымасць трымаць сябе ў добрай фізічнай форме, развівае лагічнае мысленне, навыкі зносін і ўменне сканцэнтравацца на пастаўленай мэце. Більярд — адзін з нешматлікіх відаў спорту, якім можна пачаць займацца незалежна ад узросту. Невыпадкова кажуць, што гэты від спорту для душы – асалода, для здароўя – карысць.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: пераможцы асабістага першынства раёна па більярдзе з Аляксандрам Хамічуком, намеснікам начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму.

Опубликовано ГЧ № 16 от 2.03.16г.

Добавить комментарий


biceps-ua.com/

https://citroen.niko.ua

здесь ailavita.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!