Святочны агеньчык

Тамара Бурштын, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, і Соф’я Якубчык, старшыня раённага савета ветэранаў педагагічнай працы, сталі ініцыятарамі і арганізатарамі чарговага агеньчыка, які нядаўна прайшоў у актавай зале СШ №2 і на які былі запрошаны ветэраны педагагічнай працы. У адрас 110 прысутных былых педагогаў на працягу ўсёй сустрэчы прагучала шмат цёплых і шчырых слоў. Усіх іх, сапраўды, аб’ядноўвае мудрасць, вопыт, прафесіянальнае майстэрства, адданасць сваёй справе.
Гледзячы на ветэранаў, пераконваўся: што не старэюць яны душой. Не страцілі яшчэ былыя педагогі ні прыгажосці, ні энергіі, ні шчырасці, ні дабрыні, ні ўласцівай жыццярадаснасці. Як яны дзяліліся адзін з адным успамінамі, расказвалі пра сваё мінулае школьнае жыццё, разам жартавалі, смяяліся і нават плакалі! А многім так хацелася вярнуцца ў сваю любімую школу на ўрок, пастаяць ля дошкі з крэйдаю ў руках, пагаварыць з вучнямі. Якое гэта шчасце хоць на імгненне ўспомніць сваю шчаслівую пару маладосці і зноў стаць настаўнікам.
Для ветэранаў педагагічнай працы Ала Шабогіна, культарганізатар раённага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, і Ганна Мірчук, вучаніца 6 класа Мельніцкай БШ, падрыхтавалі фальклорную праграму “Сваёй зямлёй я ганаруся”. Падчас яе прагучалі народныя творы ў выкананні Яны Філановіч (6 клас, Чарнянская СШ), Ганны Мірчук (6 клас, Мельніцкая БШ).
Запомніцца шаноўным гасцям і выступленне фальклорнага калектыву “Купалінка” (Ланская СШ, кіраўнікі Ірына і Галіна Крэнь), а таксама дыпламантаў VІ абласнога адкрытага фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод” фальклорных калектываў “Вытокі” (СШ №2, кіраўнік Галіна Бягеза) і “Крынічка” (Хаціслаўская СШ, кіраўнікі Анатоль Барысюк і Алена Люльковіч). Яны стваралі цудоўную атмасферу непаўторнага свята, прыўзнятага настрою. Затым ушаноўвалі юбіляраў 2014 і 2015 гадоў. Кожны з іх атрымаў памятны падарунак, зроблены рукамі вучняў і настаўнікаў СШ №2.
Са словамі падзякі за самаадданую і шматгадовую працу, шчырымі пажаданнямі да прысутных звярнуліся: Юлія Крэнь, намеснік начальніка адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Тамара Бурштын, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, а таксама Соф’я Якубчык, старшыня раённага савета ветэранаў педагагічнай працы.

 

З нязменным аўтарытэтам

Падчас сустрэчы прайшла таксама справаздачна-выбарная канферэнцыя. 10 гадоў пярвічную арганізацыю ветэранаў педагагічнай працы раёна ўзначальнае Соф’я Якубчык, якая адначасова ўжо 5 гадоў з’яўляецца і намеснікам старшыні Брэсцкага абласнога савета ветэранаў педагагічнай працы, уладальніца звання “Ганаровы ветэран” Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Соф’я Лаўрэнцьеўна – энергічны і ініцыятыўны кіраўнік. Яна ў пастаянным пошуку новых форм і метадаў працы з тымі настаўнікамі, якія ўжо на заслужаным адпачынку. Для іх па ініцыятыве Соф’і Якубчык пастаянна арганізоўваюцца розныя мерапрыемствы, паездкі і экскурсіі па Беларусі, праводзяцца цікавыя сустрэчы, спартыўныя спаборніцтвы, працоўныя дэсанты па добраўпарадкаванні помнікаў у горадзе. Акрамя таго, пярвічная ветэранская арганізацыя ветэранаў педагагічнай працы раёна заняла ІІІ месца ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшую пярвічную ветэранскую арганізацыю вобласці па падрыхтоўцы і святкаванні 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Узначальваць пярвічку ветэранаў педагагічнай працы Маларытчыны на працягу пяці наступных гадоў зноў будзе Соф’я Якубчык. Такі гонар аказалі педагогі, якія прагаласавалі за яе кандыдатуру аднагалосна.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: моманты ўрачыстасці.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 17 от 5.03.16г.

Добавить комментарий


https://avtopoliv-gazonov.kiev.ua

доставка воды борисполь

Этот нужный сайт , он рассказывает про узи во время беременности.
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!