З птушкамі — у навуку

Дзяніс Кіцель, былы выпускнік СШ №3 г.Маларыты, які сёлета закончыў біяфак Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, стаў новым спецыялістам ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” па прыродаахоўчых пытаннях. Свае першыя назіранні Дзяніс рабіў за хатнімі жывёлінамі, а затым юнаму арнітолагу захацелася дасканала ведаць асаблівасці птушак. На гэта паўплывалі браты Абрамчукі з Олтуша. Паступова захапленне перарасло і стала сэнсам жыцця. З 2009г. стаў старшынёй Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Нядаўна ў мінскім выдавецтве “Альтиора – Живые краски” убачыла свет кніга “Рэкамендацыі па выбару і ўстанаўленню штучных гнездаванняў для вадаплаўных і рэдкіх відаў птушак”,  адным з сааўтараў якой з’яўляецца і Дзяніс Кіцель. Між іншым, яна выдадзена ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Стварэнне ўмоў для ўстойлівага функцыянавання сістэмы водна-балотных угоддзяў на Беларускім Палессі”, які ажыццяўляецца Праграмай развіцця ААН у РБ, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пры фінансавай падтрымцы Глабальнага  экалагічнага фонду і Каралеўскага таварыства аховы птушак (Вялікабрытанія). Выданне адрасавана работнікам лясных і паляўнічых гаспадарак, прыродаахоўных структур.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Дзяніс Кіцель.
Фота аўтара.

З птушкамі — у навуку: 2 комментария

  • 20.10.2010 в 6:15 пп
    Permalink

    Спасибо, Николай Иванович! Приятно находить в интернете что-то о себе! 😉
    К сожалению, жизнь так несправедлива, что один из соавторов этой книги Борис Яминский и мой друг Сергей Абрамчук уже никогда не увидят ее… 2010-й был последним годом их жизни…

  • 21.10.2010 в 11:34 дп
    Permalink

    так держать Денис!

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!