“Бяспека ў кожны дом!”

У орамках прафілактычнай рэспубліканскай акцыі “Бяспека ў кожны дом!”, якая ў лютым праводзілася ў раёне, аддзел па надзвычайных сітуацыях арганізаваў шмат цікавых сустрэч, прафілактычных гутарак, пазнавальных экскурсій.
З важнымі правіламі пажарнай бяспекі знаёміліся наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, “Урокі бяспекі” прайшлі ў Лукаўскай і Ланской сярэдніх школах. А навучэнцы Маларыцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці пабывалі з экскурсіяй у пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 г. Маларыта. Яны даведаліся аб тым, як праходзяць баявыя будні выратавальнікаў-пажарных, атрымалі вычарпальную інфармацыю аб прафесіі і многія зацікавіліся службай у органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях.
Акцыя праходзіла не толькі ў навучальных установах. Былі арганізаваны сустрэчы з працоўнымі калектывамі, праведзены сельскія сходы з жыхарамі вёсак Збураж і Малы Паўлопаль.
У завяршэнні прафілактычнай акцыі вучні раённай гімназіі, актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных пабывалі ў самым вялікім у горадзе ўніверсаме “Родны кут”, які наведваюць многія жыхары раёна, і ўсім пакупнікам раздалі памяткі і буклеты па бяспецы жыццядзейнасці.
Хочацца яшчэ раз напомніць, што асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання. У большасці выпадкаў пажар – гэта вынік грэбавання элементарнымі правіламі бяспекі. Напомніць гэтыя правілы і было галоўнай мэтай акцыі.
Алёна СМАЛЬ, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю.
НА ЗДЫМКУ: у час акцыі.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ  № 18 от 12.03.16 г.

Добавить комментарий


e-kirpich.kiev.ua

https://velotime.com.ua

http://cl24.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!