Каб дом быў цёплым

Утульным і цёплым у любы час года робяць дом любоў і шчырыя адносіны ў сям’і, а таксама добрае ацяпляльнае абсталяванне. З першых дзён сакавіка на вуліцы Чкалава ў Маларыце пачаў працаваць магазін “Ацяпляльнае абсталяванне” прадпрымальніка Уладзіміра Тараненкі.

У сферы аказання паслуг па продажу і мантажу абсталявання для камфорту і цяпла ў доме гэты чалавек не навічок. Больш за 11 гадоў, якія Уладзімір жыве на Маларытчыне, яго дзейнасць была звязана з сістэмамі ацяплення і водазабеспячэння.
Родам Уладзімір Тараненка з Днепрапятроўскай вобласці. Там вучыўся, працаваў на водаканале. Ужо тады ён зразумеў, што хоча займацца сваёй прыватнай справай. І з часам вырашыў паспрабаваць сілы ў аказанні паслуг па мантажу вода- і цеплазабеспячэння. Вучыцца даводзілася на сваім вопыце. Першыя трубы пракладваў у сваім доме. Задачу сам сабе паставіў складаную, але, справіўшыся з ёй, упэўніўся, што гэта яго справа.
У Маларыце Уладзіміра Тараненку ведаюць як адказнага і працавітага чалавека. Тады калі ў райцэнтры толькі пачыналі адкрывацца гандлёвыя кропкі з водаправодным і ацяпляльным абсталяваннем, прадпрымальнік меў ужо добрую кліенцкую базу. Адным з першых ён прывёз у Маларыту поліпрапіленавыя трубы і фітынгі.
— Ідэя адкрыць магазін з’явілася даўно, — расказвае Уладзімір Тараненка. — Шукаў добрае месца ў цэнтры горада, каб людзям было зручна дабірацца. Рызыка пачынаць нешта новае ў такі складаны час, зразумела, ёсць, аднак хочацца ісці далей, развівацца, і ў гэтым мяне падтрымлівае мая сям’я.
Мара Уладзіміра Тараненкі – стварыць сямейны бізнес, які б перадаваўся з пакалення ў пакаленне. Таму сваіх дзяцей, а іх у сям’і шасцёра, з маленства вучыць азам прадпрымальніцтва.
У новым магазіне пакупнік зможа набыць сертыфікаванае ацяпляльнае і кацельнае абсталяванне вядомых еўрапейскіх і айчынных вытворцаў.
— Мы працуем з надзейнымі фірмамі, якасць тавараў якіх праверана часам, а іх надзейнасць — попытам пакупнікоў, высокай ацэнкай работнікаў газавай службы, якія абслугоўваюць абсталяванне. У нас можна набыць эканамічныя італьянскія і нямецкія газавыя катлы такіх брэндаў, як Ariston, Immergas, Vaillant, Bosch.Таксама ёсць у наяўнасці сучасныя катлы на цвёрдым паліве беларускай і расійскай вытворчасці, воданагравальнікі, беларускія і нямецкія радыятары, газавыя калонкі, тэрмарэгулятары і датчыкі пакаёвай тэмпературы, сушылкі для ручнікоў, трубы, фітынгі і многае іншае, — знаёміць з асартыментам магазіна яго гаспадар.
Дзейнасць прадпрымальніка не абмяжоўваецца толькі гандлем. Заказчык атрымлівае комплекс паслуг па падборы і камплектацыі абсталявання сістэм ацяплення, водазабеспячэння, каналізацыі і газазабеспячэння, а таксама паслугі па мантажы абсталявання да яго запуску.
— Мне даводзілася працаваць над многімі складанымі і цікавымі праектамі, калі заказчык жадаў стварыць у сваім доме шматпрофільную ацяпляльную сістэму. Шмат заказаў было ў час актыўнай газіфікацыі вёсак Ляхаўцы, Збураж, Ланская, Макраны і інш.
Устаноўкай абсталявання Ула­­дзі­мір займаецца разам з яшчэ адным кваліфікаваным спецыялістам, які таксама мае вялікі вопыт будаўніча-мантажных работ. У сваёй справе, па словах прадпрымальніка, яны прытрым­ліваюцца правіла – зрабі якасна. З адказнасцю ставіцца да работы, укладваць у яе часцінку сваёй душы Уладзімір навучыўся ў час паездак у іншыя краіны. Адтуль перанёс у сваю практыку прынцып – не завяршаць работу, пакуль заказчык не застанецца задаволены.
У планах прадпрымальніка далей пашыраць асартымент тавараў, улічваючы попыт спажыўцоў. Зручна тое, што любая мадэль абсталявання, якая ёсць у каталогах вытворцаў, будзе дастаўлена кліенту на працягу тыдня. Па Маларыцкім раёне дастаўка абсталявання бясплатная, як і падбор і разлік камплектуючых.
— Мы заўсёды ідзем на кантакт, калі трэба дапамагчы з падборам мадэлі, растлумачыць, як устроена сістэма. Праўда, цяпер, калі амаль кожны мае магчымасць карыстацца інтэрнэтам, пакупнікі часта прыходзяць ужо з канкрэтнымі пажаданнямі, — дзеліцца Уладзімір Тараненка.
Прадпрымальнік адзначае, што, дзякуючы вялікаму асартыменту тавараў розных вытворцаў, у тым ліку замежных, развіццю тэхналогій, ёсць магчымасць ажыццявіць самыя нестандартныя рашэнні. Над імі цікава працаваць і для асабістага вопыту.
За паспяховую арганізацыю і вядзенне бізнесу ва Уладзіміра Тараненкі ёсць шмат узнагарод. Па выніках 2010 года ён быў пры­знаны лепшым прадпрымальнікам Маларытчыны ў сферы паслуг. Аднак Уладзімір адзначае, што галоўная ацэнка яго работы – гэта задаволеныя і ўдзячныя кліенты.

Дар’я ЛУЦЫК.
На здымку: прадпрымальнік Уладзімір Тараненка ў сваім магазіне “Ацяпляльнае абсталяванне”.

Опубликовано ГЧ № 18 от 12.03.16 г.

Добавить комментарий


best-mining.com.ua

www.np.com.ua

здесь kapli.kiev.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!