Чым карысная шыпшына?

Для арганізма чалавека асенне-зімовы перыяд – няпростае выпрабаванне. Халоднае і мокрае надвор’е стамляе і прыводзіць да распаўсюджання прастудных захворванняў. У гэты час нам не хапае цяпла, сонечнага святла і, вядома ж, свежай садавіны і гародніны. Усё гэта прыводзіць да недахопу вітамінаў у арганізме, што правакуе мноства праблем: зніжаюцца працаздольнасць, імунітэт, з’яўляецца павышаная стамляльнасць. Пры гэтым мы самі, не ведаючы таго, павялічваем дэфіцыт вітамінаў і зніжаем іх спрыяльнае дзеянне на арганізм. І тут вам неацэнную паслугу можа аказаць сродак на расліннай аснове – сіроп шыпшыны.
Карысныя ўласцівасці яго сапраўды невычарпальныя. Ён павышае імунітэт і дапамагае арганізму спраўляцца са знешнімі шкоднымі ўздзеяннямі, рэгулюе ўзровень халестэрыну ў арганізме і зніжае яго да нармальнай здаровай адзнакі. Шыпшына абараняе чалавека ад заўчаснага старэння, дзякуючы свайму ўнікальнаму саставу. Менавіта таму касметолагі аддаюць ёй перавагу пры стварэнні крэмаў супраць маршчын, для павышэння тонусу і пругкасці скуры. Сіроп шыпшыны таксама садзейнічае і абнаўленню яе. Спецыялістамі прыкмечана, што нават пашкоджаныя косці і тканкі хутчэй зажываюць і ўзнаўляюцца пад уздзеяннем шыпшыны. Гэта таксама мачагонны, жаўцягонны сродак, які паляпшае і нармалізуе работу страўніка і кішэчніка. Акрамя таго, дапамагае справіцца з лішняй стамляльнасцю арганізма, бадзёрыць і надае чалавеку сіл, у некаторай ступені паляпшае зрок. Дапамагае спакойна перажыць стрэс, нервовае і эмацыянальнае напружанне, а таксама справіцца з многімі іншымі праблемамі.
Якія паказанні да прымянення? Часта сіроп шыпшыны назначаюць людзям, якія не толькі пакутуюць ад хвароб, названых вышэй, але і проста ў халодны час года, каб умацаваць імунітэт, палепшыць сваё здароўе і самаадчуванне ў цэлым. Вельмі карысна ўзяць з сабой бутэлечку сіропу пры працяглых пералётах, асабіста пры пераездзе ў іншую краіну з новым кліматам. Такім чынам, акліматызацыя пройдзе хутчэй. Карысны сіроп і ў час прастуды, і проста як дабаўка да чаю кожны ранак.
Рыхтуем напой: 2 дэсертныя лыжкі (20 мл) раствараюць у шклянцы цёплай гатаванай вады. Напітак можна піць цёплым ці пасля ахалоджання ў якасці трэцяй стравы. Ужываць такі сіроп можна і дзецям.
Цяпер набыць сіроп шыпшыны можна ў аптэках, ён ёсць у свабоднай рэалізацыі ў гандлёвай сетцы. А ў Брэсцкай вобласці, у Драгічынскім раёне, сіроп шыпшыны вырабляюць на ААТ “Экзон”.

Любоў СТРУНЕЦ, памочнік урача-гігіеніста РЦГіЭ.

Опубликовано ГЧ № 18 от 12.03.16 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.