Падлеткавая залежнасць

Асноўным і самым безабаронным аб’ектам, па якім “вядзе агонь” наркабізнес, з’яўляецца моладзь, асабліва дзеці і падлеткі.
Задумваючыся пра тое, як засцерагчы дзіця ад небяспекі, мы часцей за ўсё ўспамінаем, што бядой могуць быць хвароба альбо няшчасны выпадак, дурная кампанія ці чужы зламысны намер. Але многія з нас часта забываюць пра яшчэ адну, не менш грозную небяспеку, ад якой, на жаль, сёння не застрахаваны ніхто. У любой самай шчаслівай і спрыяльнай сям’і існуе рэальная магчымасць, калі дзіця можа спакусіцца паспрабаваць наркотыкі. Недаацэнка дарослымі небяспекі, якую тояць наркотыкі, вельмі характэрна для сённяшняга жыцця. Тое, што традыцыйная эпідэмія грыпу нязменна выклікае цікавасць да сродкаў яго прафілактыкі і лячэння, а эпідэмія падлеткавай наркаманіі не выклікае ў бацькоў нават дзясятай долі належнай увагі, – сумны заканамерны факт.
Праблема наркаманіі вельмі складаная, каб з ёй можна было справіцца таблеткамі і наборам простых рэкамендацый. Ёсць толькі шлях да дзіцяці ад разумення да ўзаемаразумення, ад павагі да ўзаемапавагі, ёсць мадэлі паводзін, якія могуць дапамагчы супрацьстаяць спакусам і небяспецы.
Імкліва расце не толькі колькасць спажыўцоў наркотыкаў. Мяняюцца рысы “сацыяльнага партрэта” наркамана. Найперш за ўсё вельмі істотна знізіўся яго сярэдні ўзрост – 90% упершыню спрабуюць наркотыкі ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў. Сённяшні наркаман-падлетак, у нечым яшчэ дзіця, не мае “за душой” нічога, з-пад бацькоўскай апекі яшчэ не выйшаў, ён імкліва правальваецца ў наркотыкі і менавіта там, ужо ў працэсе падзення, пачынае набываць першы вопыт самастойнага жыцця. Такога чалавека больш цяжка спыніць – яму проста няма на што азірацца. Наркотыкі становяцца не проста часткай жыцця, а асновай асобы маладога чалавека.
Таму толькі сумеснымі намаганнямі бацькоў, настаўнікаў, псіхолагаў, медыкаў, сацыяльных работнікаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў мы зможам забяспечыць раннюю дыягностыку, аказаць неабходную псіхалагічную дапамогу, сацыяльную падтрымку і пры неабходнасці медыкаментознае лячэнне.
Сёння наркаманія ахапіла ўсе краіны свету, колькасць тых, хто ўжывае наркотыкі, перавышае 200 мільёнаў. У нашай краіне па стану на 1 студзеня 2016 г. пад наглядам псіхіятраў-нарколагаў знаходзіцца каля 14,5 тысячы нарказалежных чалавек — гэта на 5,7% менш, чым у 2014 г. У нашым раёне на дыспансерным уліку стаяць 7 нарказалежных – усе дарослыя.
Ганна ШАМАНАЕВА, урач-нарколаг ЦРБ.

Опубликовано ГЧ № 18 от 12.03.16 г.

Добавить комментарий


http://www.etalon.com.ua

best-cooler.reviews/

https://kompozit.ua/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!