ЗА ПАГРОЗАЙ – ПАКАРАННЕ

Прычынамі і ўмовамі злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян у сферы сямейна-бытавых адносін нярэдка з’яўляюцца сямейнае дрэннае становішча, працоўная незанятасць і адасобленасць ад актыўнага сацыяльна-культурнага жыцця, злоўжыванне спіртнымі напоямі. Аднак пацярпелыя не заўжды жадаюць заявіць аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці членаў сям’і.

У мэтах прафілактыкі сямейна-бытавога насілля, абароны правоў і законных інтарэсаў састарэлых і непаўналетніх, іншых асоб, якія знаходзяцца ў службовай ці іншай залежнасці ад абвінавачваемага альбо па іншых прычынах не здольныя самастойна абараніць сябе, пракурор мае права ўзбудзіць крымінальныя справы аб нанясенні лёгкага ці цяжкага цялеснага пакалечання, пагрозе забойствам, знішчэннем маёмасці і пры адсутнасці заявы асобы, што пацярпела ад злачынстваў.
Так, у 2015 годзе пракурорам былі ўзбуджаны 4 крымінальныя справы гэтай катэгорыі і ўжо з пачатку 2016 года – 2.
Вось прыклад. Раней асуджаны за пагрозу забойствам у адносінах бацькі Камянчук В. І., знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення па месцы жыхарства ў в. Мельнікі, па прычыне непрыязных адносін наўмысна выказваў вусныя пагрозы забойствам у адрас сваёй састарэлай маці. А з тым, каб надаць пагрозам рэальнасць, накінуў ёй на шыю электрычны провад і душыў. Пры гэтым былі рэальныя падставы, што пагрозы будуць выкананы.
Учыненае Каменчуком В. І. злачынства замахвала на канстытуцыйныя правы чалавека на жыццё і здароўе, учыненае ў стане алкагольнага ап’янення ў адносінах састарэлай асобы, якая не здольная самастойна абараніць сябе. Усё гэта ў сукупнасці сведчыла пра павышаную грамадскую небяспеку супрацьпраўных дзеянняў злачынцы. Таму пракуратура раёна, пры адсутнасці заявы пацярпелай, у адносінах Каменчука В. І. узбудзіла крымінальную справу па арт. 186 КК. Суд Маларыцкага раёна прызнаў Каменчука вінаватым у пагрозе забойствам і вынес яму пакаранне: пазбаўленне волі тэрмінам на 1 год 6 месяцаў.
Юрый ФЕДАРУК, намеснік пракурора раёна.

Опубликовано ГЧ № 18 от 12.03.16 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.