Час падумаць пра будучую прафесію

Нядаўна на базе раённай гімназіі ад­бы­лася сустрэча студэнтаў, загадчыкаў
кафедр, выкладчыкаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна са старшакласнікамі.

На яе былі запрошаны вучні ўстаноў адукацыі горада. Прадстаўнікі ВНУ падрабязна расказвалі пра ўмовы паступлення, навучання і пражывання, пра тое, чым можа заняцца ў вольны час студэнт. Падчас сустрэчы таксама ўвага была звернута на матэрыяльна-тэхнічную і спартыўную базы ўніверсітэта. Напрыканцы сустрэчы прысутныя атрымалі адказы на свае пытанні.
Між іншым, шмат карыснай інфармацыі пра паступленне ў БрДУ імя А.С.Пушкіна можна знайсці ў інтэрнэце па адрасе: www.brsu.by.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час прафарыентацыі ў раённай гімназіі.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ  № 18 от 12.03.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.