Першы на першынстве

 Іван Абрамчук, вучань 11 класа Олтушскай СШ, заняў І месца ў першынстве Брэсцкай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ па стральбе кулявой з пнеўматычнай вінтоўкі. Юнак выконваў практыкаванне ВП-2 (стральба стоячы). Яго вынік – 155 “выбітых” ачкоў з максімальных 200. А гэта – нарматыў другога дарослага разраду па стральбе. Згодна з палажэннем, у залік ішло 20 выстралаў. Пры гэтым на выкананне практыкавання давалі не больш чым 30 хвілін.

Іван трэці год наведвае гурток “Трапны стралок”, што існуе пры Маларыцкім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Кіруе ім Анатоль Алесік, настаўнік Олтушскай СШ. На аналагічных мінулагодніх абласных спаборніцтвах юнак быў трэцім.
-Пасля першынства 2015 года я перад сабою паставіў мэту заняць І месца ў практыкаванні ВП-2, — кажа Іван Абрамчук. – Сам у яе і верыў, і не верыў. Для ажыццяўлення задуманага давялося шмат працаваць, удасканальваць, шліфаваць сваё майстэрства. Дасягнуты вынік – гэта заслугі Анатоля Аляксандравіча. Пад яго кіраўніцтвам цяпер я трэніруюся 2 разы на тыдзень па 2 гадзіны.
-Іван, а ты плануеш звязаць сваё далейшае жыццё са спортам?
-Пасля заканчэння школы думаю паступаць у Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, каб стаць спецыялістам лясной гаспадаркі. Упэўнены, што калі стану студэнтам гэтай ВНУ, то буду працягваць займацца стральбой.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Іван Абрамчук і Анатоль Аляксандравіч Алесік.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 18 от 12.03 16 г.

Добавить комментарий


у нас

http://www.farm-pump-ua.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!