Майстар-клас ад дыктара радыё

Багатым выдаўся для вучняў Мельніцкай школы гэты навучальны год на цікавыя сустрэчы: спачатку з мясцовым паэтам Мікалаем Губеем, затым з вучнямі Мяднянскай сярэдняй школы. А на гэты раз да нас завітаў чалавек, які ўсё жыццё працаваў дыктарам на Брэсцкім абласным радыё – Аляксандр Якаўлевіч Кавальчук.

Ужо другі год у нашай школе працуюць гурткі “Юны тэатрал” і “Мастацкае слова”. Для школьнікаў, якія наведваюць іх, такая сустрэча была проста неабходна. Гурткоўцам хацелася прадэманстраваць свае мастацкія здольнасці прафесіяналу, які мог даць каштоўныя парады і заўвагі.
Да сустрэчы вучні рыхтаваліся старанна і з вялікім жаданнем. Вельмі хацелася ім пачуць добрую ацэнку сваіх магчымасцей ад сапраўднага майстра слова. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі так многа вершаў беларускіх і рускіх паэтаў, што, як адзначыў Аляксандр Якаўлевіч, здавалася, уся школа валодае майстэрствам выразнага чытання. Гучалі вершы і паэта-земляка Мікалая Губея, і Рыгора Барадуліна, і Роберта Раждзественскага, і Эдзі Агняцвет, і Яўгена Еўтушэнкі, і Анатоля Грачанікава, і Мікалая Забалоцкага, і Андрэя Дзяменцьева.
Але самае захапляючае пачалося тады, калі Аляксандр Якаўлевіч пачаў даваць вучням майстар-клас. Сам чытаў вершы, падрабязна расказваў пра работу дыктара. Было цікава даведацца пра яго сустрэчы з людзьмі-легендамі: дыктарам усесаюзнага тэлебачання Ігарам Кірылавым, спявачкай Аленай Абразцовай, кампазітарам Аляксандрай Пахмутавай. Неаднойчы даводзілася дыктару прысутнічаць пры сустрэчах у Брэсце з Прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам, аб’яўляць аб яго прыбыцці і парадку работы візіту. Вучні нібы зачараваныя сядзелі і слухалі. Мі­ну­ла гадзіна, дру­гая, а дзеці ўсё не хацелі развітвацца з Аляксандрам Якаўлевічам, задавалі госцю самыя розныя пытанні. Іх цікавіла, ці існуе ў наш час школа дыктараў, якімі якасцямі павінен валодаць такі спецыяліст, ці вучаць дыктары на памяць тэксты, якія ім даводзіцца чытаць.
На развітанне ад усіх вучняў і настаўнікаў школы дырэктар Іван Барысавіч Шышук уручыў госцю падарунак. А вучаніца Насця Красіенка асабіста ад сябе падарыла на памяць свой выраб-выцінанку з адлюстраваннем арла. Дарэчы, якраз у той час у школе праходзіла выстава творчых работ Насці. На выставе можна было ўбачыць і партрэты Джаконды, і адлюстраванне каня, царквы, анёлаў, і яшчэ шмат прыгожага. Вырабы дзяўчынкі вельмі ўразілі Аляксандра Якаўлевіча. Пры развітанні ён пажадаў ёй далейшых творчых поспехаў.
Марыя ФЕДАРУК,
кіраўнік гуртка “Мас­тацкае слова”
ДзУА “Мельніцкая базавая школа”.

Опубликовано ГЧ № 18 от 12.03.16 г.

Добавить комментарий


печать на чашках

https://steroid-pharm.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!