Абараняць свой дом

Даручэнне кіраўніка дзяржавы праверыць стан гатоўнасці сіл тэрытарыяльнай абароны Беларусі адпрацоўваецца на практыцы. Камандна-штабная трэніроўка па тэме “Упраўленне сіламі тэрытарыяльнай абароны пры фарміраванні вайсковай часці тэрытарыяльных войскаў ва ўмовах уздзеяння сіл спецыяльных аперацый праціўніка” прайшла на мінулым тыдні ў нашым раёне.

У ёй былі задзейнічаны службовыя асобы райвыкан­кама – члены рабочай групы па вырашэнні пытанняў тэ­ры­тарыяльнай абароны, раённага ваеннага ка­мі­­сарыята, райаддзела ўнутраных спраў, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, між­раённых аддзелаў упраў­лення камітэта дзяржаўнай бяспекі і следчага камітэта, 86 пагранічнай групы, прад­стаўнікі 927 цэнтра пад­рыхтоўкі і прымянення беспілотных авіяцыйных ком­­плексаў. У якасці імітацыі дзеянняў дыверсійных груп праціўніка былі задзейнічаны падраздзяленні 38 асобнай мабільнай брыгады. Адпрацоўваліся практычныя мерапрыемствы і пытанні па стабілізацыі магчымай надзвычайнай сітуацыі.
Удзел у камандна-штаб­ной трэніроўцы прынялі на­­мес­нікі старшынь гаррай­вы­канкамаў вобласці, якія на месцах адказваюць за арганізацыю, забеспячэнне і дзеянне фарміраванняў тэрытарыяльнай абароны на выпадак надзвычай­най сітуацыі, галоўныя спе­цыялісты па аба­роне дзяржаўных сакрэ­таў і пытаннях абароны гар­рай­выканкамаў, ваенныя камісары вобласці і афі­­цэры груп тэрытарыяльнай абароны. Усе яны азнаёміліся з арганізацыяй і асаблівасцямі прызыву на службу рэзервістаў, аб­сталяваннем пунктаў упраў­лення фарміраваннямі тэ­рытарыяльнай абароны падчас надзвычайнай сітуа­цыі, ацанілі матэрыяльныя сродкі, якія спецыяльна за­хоўваюцца ў адведзеным мес­цы для тылавога забеспячэння тэрытарыялаў.
Камандна-штабная трэ­ні­роў­ка завяршылася ад­­пра­цоўкай спецыяльных мерапрыемстваў па вызваленні заложнікаў. Вы­стралы і выбухі, што чу­ліся ў горадзе, маларыт­чан, якія былі папярэ­джаны аб правядзенні ву­­чэн­няў, не напалохалі. А той, хто стаў сведкам пра­­вядзення спецыяльнай аперацыі, пераканаўся ў падрыхтаванасці пад­раз­дзяленняў розных сіла­вых структур і іх уменні ўзаемадзейнічаць у надзвычайнай сітуацыі.
Зусім невыпадкова ка­мандна-штабная трэні­роў­ка, якая пройдзе і ў іншых раёнах вобласці, пачалася менавіта на Маларытчыне. Маларыцкі раён знаходзіцца ў прыграніччы. Гэта накладвае свой адбітак і патрабуе, каб пытанням тэрытарыяльнай абароны надавалася самая пільная ўвага.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: у час камандна-штабных вучэн­няў.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.
Опубликовано ГЧ № 19 от 16.03.16г.

Добавить комментарий


www.best-cooler.reviews

www.steroid-pharm.com

аккумулятор автомобильный
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!