“Лідар года – 2016”

У пДзУА “Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” прайшоў раённы этап IV рэспубліканскага агляду-конкурсу “Лідар года — 2016”.
Удзельнікі яго дэманстравалі сваю творчасць і майстэрства ў такіх намінацыях, як “Гісторыя майго поспеху”, “Свет, я чую цябе”, “Мая грамадзянская пазіцыя”, “Практыка, магчымасці, унікальнасць”, “Інтэлект – лепшы брэнд”, “Лідар-сюрпрыз”.
Лепшыя вынікі паказалі Ганна Мірчук з піянерскай дружыны “Арыенцір” ДзУА “Мель­ніцкая базавая школа”, Карына Сай з піянерскай дружыны “Пралеска” ДзУА “Маларыцкая сярэдняя школа № 1”, Глеб Краско з піянерскай дружыны “Юнацтва” ДзУА “Маларыцкая сярэдняя школа № 2”.
Пажадаем удачы Ганне Мірчук і педагогу-арганізатару Клаўдзіі Рыгораўне Буян, якія будуць прадстаўляць Маларыцкі раён на абласным этапе IV рэспубліканскага агляду-конкурсу “Лідар года -2016” у горадзе Брэсце.
Аксана СЛУЦКАЯ, метадыст ДзУА “Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”.
НА ЗДЫМКУ: у час конкурсу.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 19 от 16.03.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


на сайте niko-centre.kiev.ua

туры в Тунис

https://exstraeconom.kiev.ua