Педагагічная этыка: вучыся і вучы

У одругі раз на базе СШ № 2 г.Ма­ларыта прайшоў выязны семінар па тэме “Культура педагагічных зно­сін”. Ён праводзіўся ў рамках адукацыйнай праграмы “Навучанне ў арга­ні­зацыях”.
-Ініцыятарам правядзення семінара вы­с­тупіла рэспубліканская ўстанова аду­кацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Міжнародны ўніверсітэт “МІТСО” сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму Маларыцкага райвыканкама”, — гаворыць Галіна Снітко, начальнік Брэсцкага вучэбна-метадычнага аддзела рэспубліканскага вучэбна-метадычнага цэнтра прафсаюзаў “Міжнародны ўніверсітэт “МІТСО”.
На семінар былі запрошаны педагогі ўстаноў адукацыі Маларытчыны. Яго правяла Марыя Жыгалава, доктар педагагічных навук, прафесар, сапраўдны член Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук Расійскай Федэрацыі, дацэнт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, заслужаны настаўнік Беларусі. Яна спачатку акцэнтавала ўвагу на агульных паказчыках прафесійнай культуры педагога, на герменеўтычным падыходзе ў зносінах, адзначыла два “фонды развіцця” асобы – “магу” і “хачу”, расказала, як дзейнічае “эфект старэйшага сябра” — прыём прадуктыўнасці, акрэсліла псіхалагічныя характарыстыкі педагога-фасілітатара.
— Педагог нясе адказнасць за фармі­ра­ванне чалавечага ў чалавеку, за фарміра­ванне асобы, — сказала Марыя Жыгалава. — Яму неабходна ствараць культуру маральных адносін, зносін, нягледзячы ні на што. У гэтым настаўнік павінен кіравацца ўсведамленнем свайго абавязку перад грамадствам, вучнямі, іх бацькамі, перад сабой, як чалавекам.
Нягледзячы на тое, што семінар доў­жыў­ся больш за 4 гадзіны, настаўнікі Маларытчыны не спяшаліся разыходзіцца да­моў. Яны з зацікаўленасцю не толькі слухалі лектара, але і разважалі, задавалі пытанні, на якія Марыя Пятроўна адказвала з веданнем справы, бо адпрацавала ў сістэме адукацыі амаль 47 гадоў, больш 20 з якіх аддала сярэдняй і больш за 20 – вышэйшай школе, навуцы Беларусі.
Такая сустрэча была не толькі цікавай для педагогаў, але і карыснай, бо ніколі не позна даведацца больш, чым ведаў дагэтуль.

Мікалай Навумчык.
На здымку: Марыя Жыгалава праводзіць семінар для педагогаў раёна.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 19 от 16.03.16 г.

Добавить комментарий


www.220km.net

best-cooler.reviews
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!