падарункі сваімі рукамі

З чарговай выставай творчых работ “Падарункі сваімі рукамі” з серыі “Свет хобі” можна пазнаёміцца ў чытальнай зале раённай бібліятэкі. Аўтар прадстаўленых работ — Валянціна Ібрагімава, загадчык аддзела абслугоўвання Маларыцкай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы. 

— На выставу я прадставіла 50 работ-падарункаў да розных свят: Новага года, вяселля, Дня нараджэння, 8 Сакавіка, дня закаханых… — гаворыць Валянціна Піліпаўна. – Усе яны зроблены ўручную. Дзвюх аднолькавых рэчаў няма. Яны розныя па аб’ёме, памерах, колеравай гаме, але гарманічна ўпісваюцца ў любы інтэр’ер і, як мне здаецца, ствараюць адчуванне незвычайнасці і чароўнасці. Усё, што прадстаўлена на выставе, зроблена ў асноўным з паперы, картону і нітак.
— З чаго ўсё пачалося?
— Мы рыхтаваліся да вяселля дачкі Эльвіры, — успамінае Валянціна Піліпаўна. –Хацелася зрабіць ёй незвычайны падарунак. Для гэтага давялося пераглядзець шмат кніжак па рукадзеллю, інтэрнэт-сайтаў. У рэшце рэшт, узнікла ідэя “зрабіць” жаніха і нявесту сярод кветак у альтанцы. Падарунак атрымаўся арыгінальным і эксклюзіўным, многім спадабаўся. Гэта натхніла на далейшы пошук і творчасць.
Цяпер Валянціна Ібрагімава, калі ёсць вольны час, творыць. З рознага матэрыялу ў яе атрымліваюцца розныя рэчы, аднак усе аднолькава прыгожыя.
— Бяруся за справу толькі тады, калі ёсць натхненне, нейкая ўнутраная патрэба, — прызнаецца Валянціна Піліпаўна.
— Відаць, у Вас ужо шмат падарункаў назбіралася?
— Усё раздорваю родным, блізкім мне людзям, калегам. Каб арганізаваць гэтую выставу, давялося збіраць раней падоранае.
Між іншым, усе выставы, якія арганізуе раённая бібліятэка, афармляюцца пры непасрэдным удзеле Валянціны Ібрагімавай. Яна дае парады, падказвае. Гэта таксама тычыцца і абласных, рэспубліканскіх творчых конкурсаў, у якіх прымае ўдзел Маларыцкая ЦБС.
З творчымі работамі Валянціны Піліпаўны можна пазнаёміцца ў чытальнай зале раённай бібліятэкі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Валянціна Ібрагімава сярод сваіх “падарункаў”.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 19 от 16.03.16 г.

Добавить комментарий


www.topobzor.info/tag/huawei/

Был найден мной полезный веб портал на тематику недорогие ковры https://www.kover-samolet.com.ua/kovry/nedorogie-kovry/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!