Для развіцця эканомікі і для людзей

Напэўна, многім з маларытчан не раз даводзілася наведваць аддзяленне ЦБП № 120 ААТ “ААБ Беларусбанк”, якое размяшчалася па вул. Лермантава побач з цэнтральным рынкам. Рэдка калі ўдавалася скарыстацца паслугамі яго, каб не выстаяць у чарзе. Прычым, іншы раз у даўжэзнай ды яшчэ і на вуліцы, ды яшчэ ў снег і дождж альбо мароз ці спякоту. Дзе ўжо ў такім выпадку было гаварыць пра добры настрой і задавальненне. Між іншым, такія нязручнасці нам, кліентам, давялося адчуваць не год і не два, а цэлых шэсць, бо аддзяленне на вул. Лермантава дзейнічала са снежня 2004 г. і па кастрычнік 2010 г. І толькі дзякуючы кіраўніку ЦБП № 120 Алегу Якубчыку, а таксама начальніку абласнога ўпраўлення філіяла №100 “Беларусбанка” Віктару Лечанкову, які правільна зразумеў праблему і падтрымаў ініцыятыву маладога маларыцкага кіраўніка, на вуліцы Лермантава сёлета, у кастрычніку, з’явіўся новы будынак, у якім размясцілася аддзяленне № 120/24 ЦБП №120. Замест двух працоўных месцаў цяпер тут створана 3. Акрамя таго, устаноўлены на­двор­ныя банкамат і інфакіёск. Словам, зараз у аддзяленні 120/24 да паслуг кліентаў 5 аперацыйных вокнаў.
На ўрачыстым ад­крыцці новага аддзялення, якое адбылося ў мінулы аўторак і ў якім бралі ўдзел старшыня райвыканкама Казімір Лапіч, начальнік абласнога ўпраўлення філіяла №100 “Беларусбанка” Віктар Лечанкоў, дырэктар ЦБП №120 Алег Якубчык і ўвесь калектыў ЦБП №120, кліенты, кіраўнік раёна падзякаваў начальніку абласнога ўпраўлення за тое, што знайшоў магчымасць дапамагчы з фінансамі, а той у сваю чаргу — старшыні райвыканкама за ўзаема­разуменне. І Казімір Лапіч, і Віктар Лечанкоў выказалі на­дзею на тое, што калектыў аддзялення пастараецца працаваць так, каб, скарыстаўшыся паслугамі, кліенты гаварылі “дзякуй”.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: у час урачыстага адкрыцця аддзялення № 120/24 па вул. Лермантава.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Для развіцця эканомікі і для людзей: 1 комментарий

  • 21.10.2010 в 11:27 дп
    Permalink

    помойму самое востребованный филиал Белорусьбанка
    находится в хорошем месте, да и новое здание хорошее. только вот Инфо Киоск и Банкомат стоит не удобно, там надо делать либо навес который будит закрывать их полностью либо надо было ставит с другой стороны т.к. от солнца не видно ничего на экране…

Добавить комментарий


https://steroid-pharm.com

www.best-cooler.reviews/

www.medicaments-24.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!