Білет у дарослае жыццё

Першы  грамадзянскі дакумент  – пашпарт  –  у Дзень Канстытуцыі, 15 сакавіка, быў  уручаны   лепшым   прадстаўнікам маладога пакалення  Маларытчыны,  якія  дасягнулі  14-гадовага  ўзросту. За 12 гадоў, на працягу якіх праходзіць Усебеларуская акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі”, больш за 300 юнакоў  і дзяўчат  раёна ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі сінюю кніжачку,  якая стане летапісам усіх важных падзей у жыцці. Штогод арганізатары мерапрыемства імкнуцца зрабіць гэты вызначальны момант у жыцці юных грамадзян запамінальным. 

Для гэтага на сустрэчу запра­шаюць дэпутатаў Палаты прад­стаў­нікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі, раённага Са­­вета дэпутатаў, кіраўніцтва раё­на, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў.
— Не выпадкова ўручэнне паш­пар­тоў прымеркавана да Дня Кан­стытуцыі Рэспублікі Беларусь, бо асноўны дакумент дзяржавы аба­раняе правы і інтарэсы сваіх грамадзян, — гаварыў, звяртаючыся да моладзі, старшыня райвыканкама Мікалай Шум. — Палажэнні Канстытуцыі дапамагаюць нам у эканамічным і сацыяльным развіцці краіны. Калі атрымліваеце пашпарты, часцінка адказнасці за бу­дучыню Беларусі кладзецца і на вас.
З рук старшыні райвыканкама пад дружныя апладысменты ад­накласнікаў, настаўнікаў, бацькоў свае першыя пашпарты, а таксама членскія білеты і значкі грамадскага аб’яднання “БРСМ” атрымалі лепшыя ў вучобе, спорце, творчасці школьнікі раёна.
Быць адказнымі грамадзянамі, не баяцца цяжкасцей і няспынна развівацца, прымаць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, сваімі добрымі справамі праслаўляць вялікую і малую Радзіму пажадаў прысутным у зале намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны. Са значнай у іх жыцці падзеяй павіншаваў юнакоў і дзяўчат начальнік аддзялення па грамадзянству і міграцыі райаддзела ўнутраных спраў Андрэй Ніканчук. Ад імя бацькоў, якія прыйшлі раздзяліць радасць са сваімі дзецьмі, выступіла Ірына Крэнь.
Кожны малады грамадзянін ра­зам з пашпартам атрымаў у падарунак брашуру з Канстытуцыяй і кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, а яшчэ — праніклівы верш ад вучаніцы Мельніцкай школы Ганны Мірчук і шчырую песню аб роднай зямлі ў выкананні Вікторыі Ляўчук і Аляксея Пішчыка.
Дар’я ЛУЦЫК.
На здымку: “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.
* * *
У Арэхаўскай сярэдняй школе прайшло мерапрыемства “Я — гра­мадзянін Рэспублікі Бела­русь”, якое было прысвечана дзяржаўнаму святу — Дню Канстытуцыі. Напярэдадні вучні падрыхтавалі выставу малюнкаў па тэме “Правы і абавязкі грамадзян”. Вядучыя расказалі прысутным аб асноўным Законе нашай краіны, калі быў уведзены галоўны грамадзянскі дакумент — пашпарт. Вельмі зацікавіў усіх кліп, які знялі вучні 10 класа. Дырэктар школы Галіна Сахарчук павіншавала ўдзельнікаў мерапрыемства са святам і ўручыла старшакласнікам камплект кніг “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.
Валянціна ШЫЦІКАВА, настаўніца ДзУА “Арэхаўская сярэдняя

Опубликовано ГЧ № 20 от 19.03.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://gas-energy.com.ua/

https://www.farm-pump-ua.com

https://bestseller-sales.com