З цеплынёй сэрцаў – у бальніцу

Вясна – гэта час, калі ажывае прырода, цяплее ў нашых сэрцах і хочацца дарыць іншым людзям свята.
Каб сагрэць сэрцы тых, хто па розных пры­чынах апынуўся на сацыяльным ложку ў Ве­лі­карыцкай бальніцы сястрынскага догляду, даставіць душэўную асалоду маламабільным людзям пажылога ўзросту, у Велікарыту адправіліся спецыялісты аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Маларыцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва разам з калектывам народнага хору ветэранаў ГДК і ўдзельнікамі раённага аўтаклуба. Падапечныя бальніцы пачулі шмат прыгожых песень, іх падтрымалі цёплымі словамі старшыня Велікарыцкага сельвыканкама Віктар Кірычун, загадчыца бальніцы Галіна Палішчук. На тварах пажылых людзей, якіх кранула ўвага, можна было бачыць і ўсмешкі, і слёзы радасці. Яны дзякавалі за падоранае ім свята вясны і прызнаваліся, што на душы стала значна цяплей.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час сустрэчы.
Фота Таццяны САЦЮК.

 

Опубликовано ГЧ № 20 от 19.03.16г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!