Першы медаль Мішы Германа

Другі год запар шасцігадовы маларытчанін Міша Герман удзельнічаў у Міжнародным марафоне, які па традыцыі ўжо дваццаць сёмы раз праводзіўся сёлета ў дзень горада ў Маларыце. Юны спартсмен, якому ў мінулым годзе зусім мала заставалася да перамогі, сёлета свой шанц не ўпусціў. У дыстанцыі на 300 метраў ён прыйшоў да фінішу першы. Атрыманыя медаль, кубак і дыплом сталі для хлопчыка першымі спартыўнымі ўзнагародамі. Але самае прыемнае для яго тое, што ўручыў іх госць марафона, алімпійскі чэмпіён Леанід Тараненка.
Міша, як расказваюць яго блізкія, заўжды быў спартыўным хлопчыкам. Больш за ўсё, як прызнаецца сам юны спартсмен, яму падабаецца лёгкая атлетыка. Міша спадзяецца, што зусім хутка, як толькі пачне дзейнічаць новы спартыўны комплекс, ён будзе наведваць спартыўную секцыю. І, хто ведае, магчыма, праз некаторы час маленькая спартыўная зорачка праславіць наш раён на бегавых дарожках  краіны і замежжа.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: пераможца дыстанцыі на 300 метраў Міша Герман.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


www.gazon.net.ua

http://designprof.com.ua

http://best-cooler.reviews/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!