На прыём — да памочніка Прэзідэнта

Звярнуцца з пытаннем ці праблемай напрамую да памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўнага інспектара па Брэсцкай вобласці змаглі на мінулым тыдні жыхары раёна. Дзмітрый Дзмітрыевіч Гобараў правёў у Маларыце прыём грамадзян. Нягледзячы на тое, што з просьбай разабрацца ў праблемах да памочніка Прэзідэнта звярнуліся людзі толькі па трох пытаннях, у час сустрэчы ўзнімалася шмат актуальных тэм. Такія, як змяненні ва ўмовах прыватызацыі, будаўніцтва жылля, працаўладкаванне і беспрацоўе.

Першай на прыёме сваім набалелым падзялілася жыхарка вёскі Ланская, якая не раз ужо звярталася ў розныя інстанцыі. Праблема заключаецца ў тым, што жанчына хоча прыватызаваць дом, які дакументальна быў пабудаваны гаспадарчым спосабам СВК “Ланская” яшчэ ў 90-х гадах. Яна ж сцвярджае, што ў яго ўкладзены асабістыя сродкі, таму і не згодна з ацэнкай дома – а гэта на сёння каля 180 мільёнаў рублёў. Але ж у час дыялогу высветлілася, што пытанне гэтае ўжо вырашаецца. Рашэннем агульнага сходу СВК “Арэхава” Таццяне Сай, як выключэнне, гаспадарка гатова прадаць дом з растэрміноўкай на 10 гадоў. Дзмітрый Дзмітрыевіч паабяцаў даручыць юрыстам аблвыканкама праверыць дакументальны бок пытання, каб яно вырашылася ў рамках закона ў інтарэсах абодвух бакоў.
Пенсіянера Сцяпана Завадскага цікавіла пытанне, чаму для выезду за мяжу на малалітражным скутары цяпер абавязкова трэба набываць “зялёную карту”. Як растлумачылі прадстаўнікі мытнай службы, згодна з Указам Прэзідэнта з 1 ліпеня 2014 года ў пералік транспартных сродкаў, якія выязджаюць за мяжу з абавязковым страхаваннем грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, уключаны нароўні з аўтамабілямі і іншым транспартам таксама скутары, мапеды. Сцяпану Сцяпанавічу расказалі аб магчымасцях і сістэме скідак, што дзейнічаюць у “Бел­дзяржстраху”.
За садзейнічаннем у вы­рашэнні яшчэ аднаго пытання звярнулася адразу 8 маларытчан – былых работнікаў Маларыцкага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай выт­ворчасці. Многія з іх апы­нуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, калі дом, у якім яны пражылі больш за 30 га­доў, цяпер атрымаў статус не прызначанага для жылля. Каб абуладкаваць яго ў адпаведнасці з усімі нормамі, патрэбны вялікія сумы, якімі юрыдычны ўласнік дома – прафесійны ліцэй – не валодае. Змяняць рэгістрацыю ў кватэры дома, які хоць і не мае выгод, на пакой у ін­тэрнаце, жыльцы дома не згаджаюцца. Дзмітрый Дзмітрыевіч, які дагэтуль пазнаёміўся ўжо з аспектамі пытання, не бачыць іншага выхаду, як вырашаць гэтую праблему ў судзе.
Дар’я ЛУЦЫК.

НА ЗДЫМКУ: у час прыёму грамадзян памочнікам Прэзідэнта Дзмітрыем Гобаравым.

Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 21 от 23.03.16г.

Добавить комментарий


митсубиси asx

www.medicaments-24.com

Parrot Bebop Drone
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!