Я шаную цябе, Белая Русь!

Каманда “Фартуна” раённай гімназіі ў складзе адзінаццацікласнікаў Ангеліны Ярмашук, Вадзіма Графа, Аляксандры Палешкі, Яўгена Ле­мя­шэўскага і Дзмітрыя Максімука заняла трэцяе месца ў інтэ­лек­туальна-ігравым турніры “Я шаную цябе, Белая Русь!”
Мерапрыемства прайшло з удзелам 22 каманд на базе Брэсцкага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі і было прысвечана Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
-Абласны турнір складаўся з 2 гульняў, — гаворыць Леанід Лук’янчук, трэнер. – Гульня “Што? Дзе? Калі?” была прысвечана тэме “Правы чалавека ў свеце і Рэспубліцы Беларусь: гісторыя, адзінства, узаемасувязь”. Пытанні “Сваёй гульні” тычыліся Беларусі, яе гісторыі, літаратуры, мастацтва, прыроды, спорту.
Цяпер каманда “Фартуна” рыхтуецца да новых інтэлектуальных спаборніцтваў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: каманда “Фартуна” раённай гімназіі.

Опубликовано Гчя № 21 от 23.03.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.