Мудрасці бясконцая крыніца

Да Дня праваслаўнай кнігі ва ўстановах адукацыі і культуры Маларытчыны былі прымеркаваны розныя мерапрыемствы.
Напрыклад, у Макранскай сельскай біблія­тэцы-філіяле для вучняў мясцовай школы прайшло мерапрыемства “Рэлігія – крыніца даб­рыні і чысціні”. Яно пачалося з лекцыі іерэя Сергія Капанькі, настаяцеля храма ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы в.Макраны. У час сустрэчы размова зайшла пра значэнне кнігі і рэлігіі для духоўнага вы­ха­вання чалавека. Затым айцец Сергій падарыў кожнаму з прысутных праваслаўны малітваслоў і невялічкі абразок Прасвятой Багародзіцы “Подательница ума”. Дзеці таксама зацікавіліся і прытчамі, якія прагучалі і прымусілі задумацца над пытаннямі быцця. Пасля бібліятэкар Тамара Максімук расказала пра духоўную літаратуру, якая ёсць у фондах бібліятэкі, пазнаёміла з некаторымі праваслаўнымі выданнямі.
У чытальнай зале раённай бібліятэкі прай­шоў “круглы стол”. З 10-класнікамі СШ №2 райцэнтра сустрэўся протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны цэркваў Маларыцкага раёна, настаяцель Мікалаеўскай царквы Маларыты, кандыдат багаслоўскіх навук. Падчас мерапрыемства святар выказаў заклапочанасць тым, што моладзь цяпер зусім мала чытае, што друкаваная кніга, на вялікі жаль, саступае захапленню камп’ю­та­рам ці мабільным тэлефонам. Гэта дрэнна, бо праваслаўная кніга з’яўляецца крыніцай бясконцай мудрасці. Яна здольна наталіць духоўную смагу, перасцерагае ад неабачлівых учынкаў.
Напрыканцы сустрэчы благачынны ад­ка­заў на пытанні ўдзельнікаў “круглага стала”.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Дзень праваслаўнай кнігі на Маларытчыне.

Опубликовано ГЧ № 21 от 23.03.16г.

Добавить комментарий


www.progressive.ua

https://monaliza.kiev.ua

steroid-pharm.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!