Каб раслі травы і зелянела рунь

Земляробы СВК “Чырвоны партызан” у ліку першых у раёне прыступілі да веснавых палявых работ

У гэтыя сакавіцкія дні механізатары гаспадаркі задзейнічаны на падрыхтоўцы глебы, унясенні арганічных і калійных угнаенняў пад яравую сяўбу. Працягваюць ачыстку каналаў ад кустоўя, праводзяць работы па закрыцці вільгаці. Адначасова з гэтым сеюць шматгадовыя травы. Згодна з дадзенымі райсельгасхарчу, па стане на 23 сакавіка, яны былі пасеяны на плошчы 58 гектараў, што складае 22,7 працэнта да плана. А яшчэ вядуць падкормку шматгадовых траў, сенажацяў і пашы мінеральнымі ўдабрэннямі. На гэты ж дзень першыя былі падкормлены на плошчы 320, а другія — на 220 гектарах.
Вось і ў мінулую сераду на 44-гектарным участку ва ўрочышчы “Доўгае” механізатар Валянцін Абрамук на МТЗ-82 у счэпе з агрэгатам АП-2000 праводзіў падкормку шматгадовых траў КАСам. А дапамагаў яму Андрэй Анішчук, які дастаўляў вадкія ўдабрэнні ў поле. Працавалі ў гэты дзень 2 трактары з агрэгатамі для ўнясення вадкіх ўдабрэнняў і на ўчастках па другі бок аўтатрасы ад урочышча “Доўгае”.
Надзея ЯЦУРА.
На здымку: механізатары СВК “Чырвоны партызан” Валянцін Абрамук і Андрэй Анішчук запраўляюць КАСам АП-2000.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКА

Опубликовано ГЧ № 22 от 26.03.16г.

 

 

Добавить комментарий


artma.net.ua

https://sledoc.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!