Тэрапія праз творчасць

Каб быць больш кампе­тэн­тнымі ў пытаннях прафілактыкі сямейнага няшчасця, у раёне арганізоўваюцца сустрэчы спецыялістаў, пе­дагогаў, педагогаў-псіхолагаў устаноў аду­ка­цыі. Адна з іх прайшла на базе УА “Маларыцкі дзяржаўны яслі-сад № 2”.
Як выкарыстанне арт-тэра­пеў­тычных метадаў і тэхнік дапамагае карэкцыйнай рабоце з дзецьмі дашкольнага ўзросту, расказала і паказала педагог-псіхолаг гэтай установы Вольга Пархаць. Арт-тэрапія (лячэнне мастацтвам, творчасцю) захапляе дзяцей, дапамагае пазбавіцца непрыемных эмоцый, падключае эмацыйныя рэзервы арганізма. Педагог-псіхолаг, акрамя іншага, выкарыстоўвала прыёмы музычнай тэрапіі, дзякуючы чаму дзеці паказалі сябе ў ролі музыкаў. Арганізацыя такіх заняткаў дае магчымасць уключыць у работу ўсіх дзяцей, выявіць здольнасці, зразумець пачуцці дзіцяці, што з’яўляецца немалаважным у прафілактычнай рабоце з сям’ёй.
Аб тым, якую тэхніку арт-тэрапіі выкарыстоўвае ў рабоце з дзецьмі, расказала таксама Кацярына Струнец, педагог-псіхолаг УА “Маларыцкі дзяржаўны яслі-сад №5”.
Арт-тэрапія добра ўплывае на псіхіку дзіцяці, супакойвае і расслабляе. У цэлым, карэкцыйная работа праз творчасць заўсёды будзе не толькі карыснай, але і цікавай і займальнай для дзіцяці.
Таццяна ЗАХАРЧУК, педагог-псіхолаг ДУ «Маларыцкі раённы дзяржаўны сацыяльна-педагагічны цэнтр».
НА ЗДЫМКУ: у час арт-тэрапеўтычных заняткаў.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 23  от 26.03.16г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!