Агульная якасць – адказнасць

Ужо 17 гадоў з жыллёва-камунальнай гаспадаркай звязаны лёс газаэлектразваршчыка Уладзіміра Гвая. Такую запатрабаваную ва ўсе часы прафесію Уладзімір Канстанцінавіч набыў яшчэ ў юнацкія гады. Потым пэўны час гэтую справу выкладаў у прафесійна-тэхнічным вучылішчы. Але вучыць і рабіць сваімі рукамі тое, што добра ўмееш, – розныя рэчы. І Уладзімір Гвай аддаў перавагу практыцы. У КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” такія прафесіяналы, як Уладзімір Канстанцінавіч, вельмі патрэбны. Умелыя рукі газаэлектразваршчыка патрэбны і пры пракладцы водаправодных трас, і пры рамонце кацельняў, і для ліквідацыі розных праблем у жылым сектары. Працуе зваршчык у брыгадзе. А гэта, як прызнаецца Уладзімір Канстанцінавіч, накладвае яшчэ боль­шую адказнасць. Калі зробіш сваю работу абы-як, падвядзеш іншых.
Увогуле, да сваёй працы Уладзімір Гвай заўжды ста­віцца старанна, сумленна. Жыццё не стаіць на месцы, удасканальваецца абсталяванне, таму і газаэлектразваршчыку даводзіцца ўвесь час вучыцца і праходзіць атэстацыю. Высокі прафесіяналізм Уладзіміра Гвая ніколі не выклікае сумненняў. Больш таго, яго сумленныя адносіны да працы не застаюцца незаўважанымі. Уладзімір Канстанцінавіч у ліку тых, хто ў гонар прафесійнага свята атрымаў заслужаныя ўзнагароды. Газаэлектразваршчык Уладзімір Гвай заахвочаны Граматай абласнога Савета дэпутатаў.
НА ЗДЫМКУ: газаэлектразваршчык Уладзімір Гвай.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

 

Калі ў 1992 годзе Аляксандр Талака прыйшоў працаваць на прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, за яго плячыма былі ўжо тысячы кіламетраў, якія наездзіў ён па горных дарогах у час армейскай службы ў Туркменістане, і немалая пасляармейская практыка. Таму маладога чалавека ахвотна прынялі вадзіцелем на машыну-смеццявоз. З таго часу месца працы Аляксандр Яўгенавіч не змяняў. З ранку да вечара яго машына курсіруе па вуліцах горада, каб своечасова выслабаніць кантэйнеры ад цвёрдых камунальных адходаў. Іх, як вядома, не 2, не 3, не 10 і не 20, а 60. Напаўняюцца яны, на жаль, вельмі хутка, бо не ўсе раздзяляюць адходы, часцей выкідваюць іх у адзін кантэйнер усе разам.
Больш таго, складзіруюць ля кантэйнераў і далёка не камунальныя адходы, што таксама стварае пэўныя праблемы для вадзіцеля. Таму самае вялікае жаданне Аляксандра, каб мы з вамі разумна абыходзіліся з адходамі, бо многія з іх – гэта каштоўная другасная сыравіна, якая вельмі неабходная перапрацоўчым прадпрыемствам.
Свае абавязкі вадзіцель прывык выконваць з адказнасцю, сумленна, без спасыланняў на цяжкасці. Менавіта за гэта не раз узнагароджвалі Аляксандра Талаку граматамі, яго партрэт быў змешчаны на Дошцы гонару прадпрыемства. А сёлета да ўсіх заахвочванняў і ўзнагарод дабавілася яшчэ адна – нагрудны знак “Ганаровы работнік ЖКГ”.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: вадзіцель смеццявоза Аляксандр Талака.
Фота аўтара.

Опубликовано в ГЧ № 22 от 26.03.16г.

Добавить комментарий


contact us

www.progressive.ua

www.101binaryoptions.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!