Добрай і строгай, самаадданай і клапатлівай жанчыне-маці прысвячалася…

Жанчына… Яна і клапатлівая гаспадыня, і пяшчотная каханая, і нястомная працаўніца, і мудры дарадчык. Але асноўнае прызначэнне яе – быць маці – добрай і строгай, самаадданай і цярплівай, клапатлівай і ахвярнай.
Запрасіўшы напярэдадні Дня маці на святочную сустрэчу ў чытальную залу бібліятэкі жанчын розных узростаў, бібліятэкары паспрабавалі з дапамогай сваіх гасцей намаляваць агульны  партрэт маці. Сустрэча пачалася са знаёмства, якое быццам на чысты аркуш паперы дабаўляла адну за другой усе загадкавыя рысы жанчыны-маці. Па-першае, яна захавальніца сямейнага ачагу, умелая гаспадыня, чараўніца на кухні, майстрыха ў любой справе. Пра свае кулінарныя захапленні расказвалі мама двух сыноў Святлана Дзябёла  і мама дзвюх дочак Наталля Дворак, з цікавай выстаўкай сваіх фотаздымкаў, якія, па прызнанні гаспадыні,  дапамагаюць палепшыць дызайн кватэры, знаёміла Дзіна Астапук. Яна зачаравала ўсіх і выстаўкай дзіцячых навагодніх касцюмаў, яшчэ раз даказаўшы, што прырода дае кожнай жанчыне талент, трэба толькі ўмець у мітуслівым жыцці знайсці час, каб раскрыць і праявіць  яго. Па-другое, жанчына  — клапатлівая маці, якая жыве жыццём сваіх дзяцей. З цеплынёй расказвалі пра сыноў і дачушак Настасся Сядова, Наталля Тарноўская, Таццяна Земская, Людміла Гарбацэвіч і многія іншыя ўдзельніцы сустрэчы. Кожная з іх менавіта зносіны з дзецьмі называла сваім самым важным заняткам і захапленнем. Трэцяя рыса – чуласць і спагада да ўсіх. Юлія Крэнь, мама дваіх дзяцей, добра ведае, што такое быць патрэбнай людзям. Маладыя людзі, з якімі працуе яна ў аддзяленні дзённага знаходжання, а гэта інваліды, з цікавасцю спасцігаюць розныя ўмельствы і вельмі ўдзячны свайму кіраўніку за тое, што іх жыццё мае сэнс, дзякуючы творчасці. Між іншым, на сустрэчу прыйшла Юлія з выстаўкай работ сваіх вучняў і пры­зналася, што яе работа – гэта яе хобі, якому прысвячаецца значная частка жыцця. І калі дамалёўваць партрэт жанчыны, нельга ўпусціць такія рысы, як адукаванасць і жыццёвая мудрасць. І даюць гэтую мудрасць многім кнігі. З цікавасцю чытаюць іх Віталія Сезік і Наталля Кох. Менавіта іх фармуляры трапілі ў бібліятэцы на выстаўку. І не выпадкова, з пачатку года Віталія прачытала больш за 200, а Наталля больш за 150 кніг і часопісаў. І гэта пры тым, што абедзве жанчыны заняты справамі: хто вучыцца, хто працуе і вучыць іншых. Але калі ёсць захапленне, хвілінка на яго абавязкова знойдзецца.
Шчасце жанчыны ў яе дзецях. А мець здаровых дзяцей можа толькі здаровая жанчына. Таму на святочную сустрэчу, каб пагутарыць з прадстаўніцамі цудоўнай палавіны чалавецтва, прыйшлі медыцынскія работнікі – урач-гінеколаг Таісія Чуйко і ўрач-валеолаг Вольга Кавалеўская. З задавальненнем яны адказалі на пытанні жанчын, далі свае парады, падказкі.
Зрабіць сустрэчу сапраўды святочнай, з асаблівым каларытам і музычным афармленнем, дапамаглі бібліятэкарам раённай бібліятэкі работнікі Збуражскага СДК. Прыгожыя песні, жартоўныя і сур’ёзныя, пра каханне і лёс, вернасць і надзею ўзнімалі настрой і дарылі асалоду. Прыемным сюрпрызам для гасцей сустрэчы былі і сувеніры, якія падрыхтавалі бібліятэкары, паклапаціўшыся аб тым, каб памяць пра свята засталася ў доме кожнай з яго ўдзельніц.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час святочнай сустрэчы ў бібліятэцы.
Фота аўтара.

Добрай і строгай, самаадданай і клапатлівай жанчыне-маці прысвячалася…: 2 комментария

  • 21.10.2010 в 11:18 дп
    Permalink

    знаковые лица…
    я туда не пошел, не было желания и времени.

  • 05.11.2010 в 12:10 пп
    Permalink

    А зря:)

Добавить комментарий


onlyyou.od.ua

https://apach.com.ua

http://adulttorrent.org
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!