Па старых і новых цэнах

Мінгандаль рэкамендуе ўводзіць прэйскуранты з пазначэннем старых і новых цэн з 1 красавіка

Міністэрства гандлю лічыць магчымым пачаць прымяненне цэннікаў і меню ў пунктах гандлю і грамадскага харчавання з пазначэннем старых і новых цэн з 1 красавіка, але не пазней за 1 чэрвеня. Аб гэтым паведамляецца ў растлумачэнні Мінгандлю аб парадку афармлення цэннікаў у перыяд паралельнага абарачэння грошай старога і новага ўзору, якое апублікавана 25 сакавіка на сайце ведамства.
У растлумачэнні, якое складаецца з васьмі пунктаў, Мінгандаль у тым ліку прапануе ўзоры афармлення цэннікаў, меню і тарыфаў у аб’ектах бытавога абслугоўвання, а таксама пры прадастаўленні скідак.
Ведамства ў час паралельнага абарачэння грашовых знакаў старога і новага ўзору парэкамендавала, напрыклад, на таварных ярлыках і іншых носьбітах інфармацыі аб цане тавараў выкарыстоўваць этыкет-стужку двух колераў, шматрадковыя этыкет-пісталеты, пазначаць цану тавараў у грашовых знаках 2000 і 2009 гадоў на двух стыкерах.
«У гэтых выпадках прадавец павінен праінфармаваць пакупніка аб спосабе пазначэння цаны «да дэнамінацыі» і «пасля дэнамінацыі» шляхам прадастаўлення такой інфармацыі ў даступных для пакупніка месцах, праз радыёвузел і іншымі спосабамі», — адзначаецца ў растлумачэнні. Напрыклад, чырвоным колерам (або на правым стыкеры) пазначана цана да дэнамінацыі, зялёным (або на левым стыкеры) — пасля дэнамінацыі.
БелТА.

Опубликовано ГЧ № 23 от 30.03.16г.

Добавить комментарий


https://chemtest.com.ua

adulttorrent.org/

rs-clinic.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!