Быць разам

На мінулым тыдні ў калектыва прыватнага гандлёвага прадпрыемства “Салон-Трафік” была нагода адзначыць дзве важныя падзеі. 

Першая звязана з тым, што была зарэгістра­вана створаная ў калектыве прыватнага прад­прыемства прафсаюзная пярвічная ар­ганізацыя, і ва ўрачыстай атмасферы адбылося ўручэнне пасведчання аб рэгістрацыі. А другая, ад якой прафсаюзная пярвічка не магла застацца ў баку, — 50-гадовы юбілей яе старшыні Аляксандра Гарбунова. Вядома, юбіляра віншавалі і кіраўнік прыватнага прадпрыемства Ігар Шумілін, і ўвесь калектыў, і госці. Паколькі ўрачысты момант уручэння дакумента, які засведчвае законную дзейнасць новай прафсаюзнай арганізацыі, супаў з асабістым юбілеем яе лідара, і Сяргей Строк, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, і Алена Брындзіна, старшыня Брэсцкага абкама прафсаюза работнікаў гандлю, якія прынялі ўдзел у сустрэчы, віншавалі разам і ўвесь калектыў, і юбіляра.
— Узначальваць грамадскую арганізацыю, — адзначала Алена Аляксандраўна, — вялікая адказнасць. Гэта абавязвае чалавека быць сумленным, прынцыповым, прыстойным, прафесіяналам сваёй справы, які ўмее аргументавана данесці да кіраўніка пазіцыю працоўнага калектыву, знаходзіць кампрамісы і рашэнні праблем. І тут важна мець жаданне дапамагаць людзям, чуць іх просьбы.
Валодаць усімі гэтымі якасцямі пажадалі госці старшыні пярвічкі. А каб юбіляр адчуў святочны настрой, уручылі яму кветкі і падарункі.
А ўсім членам новай пярвічнай арганізацыі, якая цяпер стала часткай Беларускага пра­фесійнага саюза, госці жадалі быць ра­зам, як заклікае дэвіз прафсаюза. Разам, падтрымліваючы адзін аднаго ў сваёй пярвічцы, разам з кіраўніцтвам маладога прадпрыемства, якое толькі пачало развівацца, разам з вялікай прафсаюзнай арміяй, а федэрацыя прафсаюзаў аб’ядноўвае ўжо чатыры мільёны працоўных.
Між іншым, пярвічная прафсаюзная аргані­зацыя калектыву “Салон-Трафік” ужо чацвёртая прафсаюзная пярвічка, створаная ў прыватных прадпрыемствах раёна. Ідэю аб’яднацца ў прафсаюз, як адзначае кіраўніцтва прадпрыемства, падтрымалі ўсе 22 работнікі, бо ўпэўнены, што прафсаюз – гэта не толькі дадатковыя сацыяльныя гарантыі, але і магчымасць зрабіць жыццё маладога калектыву цікавым.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі “Салон-Трафік” Аляксандр Гарбуноў атрымлівае пасведчанне аб рэгістрацыі і віншаванні з юбілеем.

Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 23 от 30.03.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.avto-poliv.com.ua

у нас

читать дальше