Брацкі саюз дзвюх дзяржаў

   У гэтыя дні ў фае Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізавана тэматычная выстава “Брацкі саюз: Беларусь і Расія”.

Яна прымеркавана да Дня яд­нання народаў Бела­русі і Расіі. Змешчаныя тут часопісы, кнігі і асобныя пуб­лікацыі яшчэ раз пераконваюць у тым, што наро­ды больш моцныя тады, калі яны разам. Гісторыя Беларусі і Расіі ідзе з глы­бінь стагоддзяў. Нашы дзяр­жа­вы маюць шмат роднаснага: гістарычныя карані, падобны лёс, традыцыі, агульныя перамогі і на­быт­кі. А цесныя духоўныя, гістарычныя, гуманітарныя, эканамічныя сувязі, стасункі і супрацоўніцтва спрыяюць развіццю сяброўскіх адносін паміж народамі. 2 красавіка — гэта не проста каляндарная дата, а своеасаблівае свята векавой еднасці краін праз жыццёвыя каштоўнасці і арыенціры, культуру, а таксама людскія лёсы.
На арганізаванай выставе ў Маларыцкай ЦБС пабывалі вучні 11-ых класаў раённай гімназіі. Затым Валянціна Ібрагімава, загадчык аддзела абслугоўвання, расказала старшакласнікам пра тое, што дало яднанне дзвюм дзяржавам, яе народам. Брацкі саюз, як падкрэслівалася ў час гутаркі, створаны быў найперш з мэтай павышэння дабрабыту народаў Беларусі і Расіі.

На здымку: падчас наведвання выставы ў раённай бібліятэцы.

Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ от 2.04.16г.

Добавить комментарий


интернет магазин велосипедов

https://steroid-pharm.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!