“Ударылі па “Балалайцы”

З прылётам буслоў на Маларытчыну прыйшоў красавік і па-сапраўднаму ажывіў палеткі і сенажаці СУП “Савушкіна”

Вось і ва ўрочышчы “Балалайка”, міма якога праязджалі, калі вярталіся перад абедам у сераду ў райцэнтр з Радзежа праз Збураж, наваколле агучваў рокат магутнага «Джон Дзіра». Тут на 17-гектарным участку працаваў механізатар Аляксандр Касцючык, які сеяў пялюшка-трыцікалевую сумесь. Бесперабойную работу сеяльнага агрэгата забяспечваў вадзіцель зернезагрузчыка Віталь Братчук. Бадзёраму настрою хлопцаў, скіраваных на ўдарную працу, адпавядала і яркае вясновае сонейка. І хоць вецер быў пранізлівы і халодны, яго намаганні ніякім чынам не маглі перашкодзіць сяўбе: у кабіне трактара і аўтамабіля цёпла і ўтульна.
Акрамя сеялак, на палетках і сенажацях у гэты дзень працавалі гноераскідвальнікі, агрэгаты па ўнясенні міне­ральных удабрэнняў і пад­рыхтоўцы глебы. Земляробы сельгаспрадпрыемства ўносілі пад яравыя культу­ры арганічныя ўгнаенні. Па ста­ну на 30 сакавіка іх было ўнесена 94,4 працэнта да вывезеных у поле. Калійныя ўдабрэнні пад яравую сяўбу былі ўнесены на плошчы 2148 гектараў. Адначасова з гэтымі рабо­тамі механізатары вялі перазалужэнне і рамонт сенажацяў і пашы, падкормку мінеральнымі ўдабрэн­нямі азімых збожжавых куль­тур і шматгадовых траў.
Надзея ЯЦУРА.
На здымку: механізатар Аляксандр Касцючык (уверсе) і вадзіцель зернезагрузчыка Віталь Братчук на сяўбе пялюшка-трыцікалевай сумесі ва ўрочышчы “Балалайка”.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 24 от 2.04.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


avtomaticheskij-poliv.net.ua/

best-cooler.reviews/

www.cialis-viagra.com.ua