НА РАДАСЦЬ нам і нашчадкам

На 20 гектарах будуць высаджаны сёлета ў Маларыцкім лясніцтве маладыя дрэўцы.

Як і ў папярэднія гады, і цяпер на лесапасадачных работах задзейнічаны вучні Ляхавецкай школы. Чаму гэтай? Ляснічы Маларыцкага лясніцтва Вячаслаў Шчарбачэня ўдакладніў, што з найбольшай аддачай на пасадцы лесу працуюць менавіта ляхавецкія дзеці, таму на працягу 5 апошніх гадоў работнікі лясніцтва і бяруць іх у свае памочнікі.
Першымі, з кім мы пазнаё­міліся, былі сямікласніцы Насця Бурштын і Віта Зубко. Дзяўчынкі расказвалі, што з задавальненнем па­е­халі, як і іншыя вучні з іх шко­лы, на пасадку лесу. Працаваць ім падабаецца, бо гэта і свежае паветра, і зносіны з прыродай, ды і сама справа высакародная. Кожны чалавек, з усёй сур’ёзнасцю разважала Насця, абавязкова павінен пасадзіць дрэўца, каб пакінуць добрую памяць пра сябе.
— Будзе мне, да прыкла- ду, 30 гадоў, — гаварыла Насця, — абавязкова пры­еду сюды, каб паглядзець на наш лясочак. А ён жа вымахае будзь здароў!
У той дзень 7, 8 і 9-клас­нікі з Ляхаўцаў высаджвалі маладыя елачкі, плантацыя якіх будзе займаць плошчу ў 2 гектары ў 67-ым квартале маларыцкага лясніцтва. А некалькімі днямі раней яны ўжо высадзілі на 11-гектарнай плошчы хвою.
Хочацца верыць, што па­куль яшчэ кволенькія і маленькія саджанцы лясных культур, якія з любоўю і асаблівым стараннем садзілі юныя аматары пры­роды, абавязкова прыжывуцца, з кожным днём будуць набіраць сілу і моц на радасць усім нам, на радасць нашым нашчадкам.

Ірына КАСЦЕВІЧ.

* * *
Калі вярстаўся нумар газеты, стала вядома, што ў суботу ў закладцы план­тацыі навагодняй елкі прыняў удзел разам з работнікамі Маларыцкага лясгаса стар­шыня райвыканкама Мікалай ШУМ .

На здымках: ляснік Маларыцкага лясніцтва Вячаслаў ШчАрбачэня яшчэ раз напамінае Настассі БУРШТЫН і Анд­рэю Зарыхце, як правільна высаджваць саджанцы; усе разам — за добрую справу.

Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА і Наталлі КАСЯНЮК.

Опубликовано ГЧ № 25 от 6.04.16г.

Добавить комментарий


chemtest.com.ua/

http://nissan-ask.com.ua/

www.farm-pump-ua.com/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!