2016 – ГОД КУЛЬТУРЫ

Асяродак нацыянальнай культуры

Падвед
— Перад супрацоўнікамі бібліятэкі была пастаўлена мэта: сабраць усё, што датычыцца краязнаўства, — гаворыць Галіна Кучына, – у аддзеле бібліятэчнага маркетынгу. Работа з краязнаўчым матэрыялам стала своеасаблівым нашым брэндам. Між іншым, яна не носіць эпізадычны характар, а вядзецца пастаянна і планамерна на працягу ўжо многіх гадоў. Любы праект нараджаецца з ідэі, упэўненасці ў яго значнасці і жадання атрымаць станоўчы вынік. Мы сфармулявалі галоўную ідэю нашага праекта так: “Спасцігаючы, ствараць і захоўваць”.
— Перад тым, як прыступіць да стварэння праекта па краязнаўстве, — кажа Святлана Макарук, — мы сабралі і сістэматызавалі ўсю краязнаўчую літаратуру, папкі, альбомы, пака­зальнікі, фотаальбомы з краязнаўчых куткоў сельскіх бібліятэк-філіялаў, стварылі новыя фактаграфічныя папкі ў электронным рэжыме па тэмах, якія не былі прадстаўлены раней, а таксама ўвялі новыя старонкі ў летапіс гісторыі г.Маларыта. Краязнаўства ў раённай бібліятэцы ахоплівае некалькі накірункаў дзейнасці, сярод іх — гістарычны, геаграфічны, ваенна-патрыятычны, літаратурны, экалагічны, рэлігійна-грамадскі і інш. Але галоўным усё ж такі застаецца інфармаванне чытачоў аб розных краязнаўчых матэрыялах.
— Да інфармацыйных рэсурсаў бібліятэчнага краязнаўчага абслугоўвання адносіцца сукупны краязнаўчы фонд і даведачна-бібліяграфічны апарат, — дадае Юлія Казлоўская. — Кніжны фонд раённай бібліятэкі налічвае 45145 экзэмпляраў на розных носьбітах інфармацыі, 330 з іх – краязнаўчага характару. У Маларыцкай ЦБС вядзецца краязнаўчая картатэка артыкулаў і электронная картатэка “Краязнаўства”. База дадзеных электроннай картатэкі складае 3112 запісаў.
Праект, які заняў I месца ў абласным туры конкурсу, абагульніў вопыт і, безумоўна, дасць стымул для далейшага развіцця.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку (злева направа): Валянціна Ібрагімава, Юлія Казлоўская, Галіна Кучына і Святлана Макарук.

Опубликовано ГЧ № 25 от 6.04.16г.

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.citroen.niko.ua

www.xn----7sbajornvhu8c.com.ua/%D0%BE%D1%85%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%B0-%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D0%B4%D0%BE%D0%B2/

vy-doctor.com.ua/iskrivlenie-peregorodki-nosa/