Саўна — гэта заўсёды добры настрой

Маларытчанка Наталля Назарук вось ужо некалькі гадоў запар рэгулярна наведвае саўну ва ўніверсальным спартыўным цэнтры ”Жамчужына”.
Як Наталля пераканалася, саўна ўперамежку з плаваннем у басейне і водным масажом у джакузі для арганізма чалавека і ўвогуле для здароўя даюць вельмі шмат карыснага. Па-першае, загартоўваюць яго, а гэта значыць, арганізм здольны супрацьстаяць розным інфекцыям, якія распаўсюджаны. Сама Наталля вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі не памятае, калі хварэла. Па-другое, саўна паляпшае кровазварот, што з’яўляецца прафілактыкай захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы. Па-трэцяе, здымае ўсялякую стому: маральную, фізічную, таму можна сказаць, што дае вялікі зарад бадзёрасці. Па-чацвёртае, ачышчае скуру, выводзіць з арганізма розныя шкодныя рэчывы і шлакі, тым самым амалоджвае яго. Наталля мяркуе, што водныя працэдуры і саўна незаменныя і ў плане ўзняцця настрою.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
На здымку: маларытчанка Наталля Назарук — вялікі аматар водных працэдур і саўны, заўсёды бадзёрая і жыццярадасная.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано ГЧ № 25 от 6.04.16г.

Добавить комментарий


www.oncesearch.com

www.oncesearch.com

www.oncesearch.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!