Прылады для рыбнай лоўлі будуць забіраць

Напярэдадні зімовага сезона рыбалоўства хацелася б напомніць рыбакам-аматарам пра тое, што Указам Прэзідэнта РБ № 386 ад 23.07.2010 г. у Правілы вядзення рыбнай гаспадаркі і рыбалоўства ўнесены змяненні і дапаўненні.
Улічваючы, што гэтыя Правілы ў новай рэдакцыі ўступаюць у сілу з 13.11 г.г. і з мэтай неабгрунтаваных прэтэнзій з боку рыбакоў-аматараў да органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўны рыбалоўны кантроль, хацелася б рэкамендаваць грамадзянам добра вывучыць гэты дакумент.
Адным з новаўвядзенняў з’яўляецца тое, што ў адпаведнасці з абз. 8 п. 140.2 Правілаў рыбак не павінен пакідаць без нагляду ўстаноўленыя прылады рыбалоўства. Бо,  калі іх знойдуць органы рыбалоўнага кантролю, яны будуць прызнавацца безгаспадарнымі (браканьерскімі) і належаць канфіскацыі. Нельга таксама выкарыстоўваць жарліцы (“кружкі”, “стаўкі” і інш.) без указання на іх прозвішча, ініцыялаў і адрасу ўладальніка. “Нічыйныя” жарліцы таксама будуць прызнавацца забароненымі і канфіскоўвацца.
Карыстаючыся выпадкам, хачу папрасіць рыбакоў-аматараў аб тым, што калі вы станеце сведкамі фактаў варварскіх адносін да дзікіх жывёл, браканьерства, незаконнай здабычы рыбы сеткамі і інш., патэлефануйце, калі ласка, на тэл. “гарачай лініі” Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету (8-0162 23-96-90). Удакладняю таксама, што з 8.11.2010 г. тэл. “гарачай лініі” Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце РБ зменены на 8-017 200-97-17.
Сяргей ЛІШ, начальнік інспекцыі.

Прылады для рыбнай лоўлі будуць забіраць: 1 комментарий

  • 04.11.2010 в 9:19 пп
    Permalink

    Такая, значит, ситуация… Поехал наш рыбак на озеро, разложил стульчик, закинул удочку да в кусты отбежал нужду справить. А тут наша госинспекция! Удочки забрала и довольная стоит, тычит рыбака лицом в бумажку со статьей, мол, наши теперь удочки, а ты браконьер проклятый!

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!