Сустрэча ў сястрынстве

Праваслаўнае сястрынства ў гонар абраза Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” (старшая сястра Любоў Колпікава), што існуе пры Мікалаеўскай царкве г.Маларыта, не адзін год плённа супрацоўнічае з Маларыцкім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. За гэты час праведзена шмат цікавых мерапрыемстваў, сустрэч. Ёсць ужо і некалькі добрых традыцый, якія трывала замацаваліся. Нядаўна прайшла сустрэча, арганізаваная сумесна з аддзяленнем дзённага знаходжання для інвалідаў. 

— На яе ў сястрынства былі запрошаны маладыя людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, — гаворыць Ірына Рубель, спецыяліст па сацыяльнай рабоце. – Яны прыйшлі са сваімі бацькамі. Да сустрэчы загадзя рыхтаваліся, яе з нецярпеннем чакалі.
Спачатку Любоў Колпікава расказала пра Вялікі пост, нагадала, што чалавек падчас яго павінен змяніцца, ачысціцца, каб з радасцю ў сэрцы сустрэць светлае Хрыстова Уваскрэшанне.
Мерапрыемства прайшло ў атмасферы шчырасці, даверу, цеплыні і любові.

На здымку: падчас мерапрыемства ў сястрынстве пры Мікалаеўскай царкве г.Маларыта.

Опубликовано № 25 от 6.04.16г.

Добавить комментарий


mobil 5w-40

www.topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!