Абмеркаваны праект праграмы супрацоўніцтва

Протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны цэркваў Маларыцкага раёна, настаяцель Мікалаеўскай царквы райцэнтра, кандыдат багаслоўскіх навук, прыняў удзел у пасяджэнні епархіяльнай камісіі, якая цяпер займаецца падрыхтоўкай і ўзгадненнем праекта Праграмы супрацоўніцтва Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкай епархіі на 2016-2020 гады. 

Пасяджэнне прайшло пад старшынствам Іаана, епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага. У склад камісіі ўключаны старшыні епархіяльных аддзелаў – адказныя за работу ў маладзёжным асяроддзі, інфармацыйную дзейнасць, місіянерскую, сацыяльную, асветніцкую, паломніцкую, прыгранічнае супрацоўніцтва, ўзаемадзейнічанне з Узброенымі Сіламі і інш. Члены камісіі разглядзелі праект праграмы, яе абмеркавалі і ўнеслі свае прапановы па ўдасканальванні.
На здымку: падчас пасяджэння епархіяльнай камісіі.

Опубликовано ГЧ № 25 от 6.04.16г.

Добавить комментарий


www.maxformer.com

http://steroid-pharm.com

www.xn----7sbajornvhu8c.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!