“Піянерскія іскры”

Так называўся раённы этап ІІІ рэспубліканскага конкурсу каманд падтрымкі. Спаборніцтвы, якія былі прысвечаны 90-годдзю піянерскага руху, сабралі на адной пляцоўцы восем каманд устаноў адукацыі раёна.

Камандам належыла паказаць свае харэаграфічныя здольнасці, прадэманстраваць навыкі каманднага выступлення, максімальна праявіць творчасць у агітацыі за грамадскае аб’яднанне “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”.
Чарлідынг спалучае ў сабе элементы шоу, фізічных практыкаванняў, акрабатыкі і гімнастыкі, перастраення з танцавальнымі рухамі і вясёлымі крычалкамі. Усё гэта прадэманстравалі ў сваіх яркіх выступленнях удзельнікі: хто пакараў сэрцы гледачоў трапнымі рухамі, хто стараўся ўнесці ў выступленне лірычныя ноткі.
Першае месца ў раённым конкурсе заваявала каманда “Алмаз” ДУА “Маларыцкая сярэдняя школа № 1”. На другім месцы каманда “Непаседы” ДУА “Чарнянская сярэдняя школа”, на трэцім — каманда “Юнай” ГУА “Хаціслаўская сярэдняя школа”.
Аксана СЛУЦКАЯ, метадыст ДУА “Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”.
НА ЗДЫМКУ: у час конкурсу.

Опубликовано ГЧ № 25 от 6.04.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


тренболон энантат

там ka4alka.com.ua

www.ry-diplomer.com