На парадку дня – раннія каласавыя

Як і паўсюдна ў раёне, у СВК “Хаціслаўскі” з кожным новым веснавым днём шырыцца фронт палявых работ

Вось і ў мінулы аўторак мясцовыя механізатары працавалі на розных участках сельскагаспадарчай вытворчасці: вывозілі арга­ніку, вялі падкормку азімых збожжавых мінеральнымі ўдабрэннямі, баранавалі і падкормлівалі пашу, рых­тавалі глебу пад сяўбу яравых культур. І, вядома ж, сеялі раннія каласавыя.
На сяўбе ячменю быў задзейнічаны і адзін з леп­шых механізатараў сель­гаскааператыва Леанід Мішчук. Яго энерганасычаны “Беларус 3522” з па­сяўным агрэгатам “Бярэсце АППМ-6Д” працаваў на 27-гектарным участку ва ўрочышчы “Заватра”.
Як адзначыў галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Давідовіч, хаціслаўскім земляробам сёлета неабходна пасеяць 350 гектараў ячменю, 300 – аўса, 150 – трыцікале, 240 – зернебабовых. Усяго ж раннія каласавыя ў СВК зоймуць плошчу 1070 гектараў з 3115, якія адведзены пад яравыя культуры.
Для таго, каб своечасова справіцца з графікам намечаных работ і ўкласціся ў агратэхнічныя тэрміны, па словах галоўнага спе­цыяліста, механізатары і ўся неабходная для вядзення сяўбы тэхніка ў гаспадарцы ёсць. Бываюць, іншы раз перабоі з палівам, але пакуль сельгасагрэгаты з-за яго адсутнасці не прастойваюць. А з 1 красавіка ў сельгаскааператыве арга­нізавана гарачае харчаванне для ўдзельнікаў пасяўной кампаніі, што таксама немалаважна.
Надзея ЯЦУРА.

На здымку: галоўны аграном СВК “Хаціслаўскі” Аляксандр Давідовіч (справа) і механізатар Леанід Мішчук звяраюць планы перад пачаткам сяўбы ячменю ва ўрочышчы “Заватра”.

Фота Алега КРЭМЯНЕЎ

Опубликовано ГЧ № 26 от 9.04.16г.

Добавить комментарий


фиат дукато

https://best-mining.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!