Пашавы сезон стартаваў

Пра некаторыя асаблівасці пераходнага перыяду на летне-пашавае ўтрыманне грамадскага статка распавядае намеснік начальніка райсельгасхарчу Надзея НАЗАРУК:
— Асноўная задача пераходнага перыяду – выйсці на летне-пашавае ўтрыманне жывёлы з найменшымі стратамі прадуктыўнасці дойнага статка. Зрабіць гэта няпроста, але магчыма. У першую чаргу дзякуючы паступоваму тэхналагічнаму пераводу грамадскага статка на зялёны корм з абавязковай наяўнасцю на пашы солі, вады і грубых кармоў.
Першы зялёны корм у нашай сітуацыі — азімае жыта. Яно пад скармліванне дойнаму статку ў раёне адведзена на плошчы 1259 гектараў. Першыя гурты на “зялёнку” выйшлі ў канцы сакавіка. Зараз па азімым жыце выпасваецца 10 гуртоў кароў: 4 – у СВК “Арэхава”, 2 – у ААТ “Макраны”, яшчэ па 2 — у СВК “Чырвоны партызан” і “Хаціслаўскі”. Усяго ж сёлета на кругласутачным пашавым утрыманні будуць знаходзіцца 38 гуртоў, у тым ліку 3 гурты – цялушак. У некаторых сельгаспрадпрыемствах каровы таксама ў бліжэйшы час выйдуць на азімае жыта. Пасля яго скармлівання грамадскі статак будзе пераведзены на шматкампанентную культурную пашу. Яе, згодна з тэхналагічнымі патрабаваннямі, у нас ёсць па 0,53 гектара на галаву жывёлы.
У гэтыя дні ў гаспадарках раёна завяршаюцца работы па падрыхтоўцы жывёлагадоўчага абсталявання для кругласутачнага пашавага ўтрымання дойнага статка, а таксама — для пераводу маладняку буйной рагатай жывёлы на летняе ўтрыманне з выкарыстаннем прыфермаўскіх выгульных дворыкаў і пляцовак.
Запісала Надзея ЯЦУРА.
НА ЗДЫМКУ: Надзея НАЗАРУК.

Опубликовано ГЧ №26 от 9.04.16г.

Добавить комментарий


свадебное платье на прокат

gestational surrogacy cost

www.ford.niko.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!