Знаёмства з Маларытчынай

У пмінулую пятніцу з рабочай паездкай у Маларыце пабываў стар­шыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Халява разам са старшынёй абкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Анатолем Кісялёвым.
Аб’ектам, з якім яны пажадалі пазнаёміцца, стала дзіцяча-юнацкая спартыўная школа раёна. Экскурсію па ёй правёў дырэктар установы Мікалай Бойка. Прыемныя ўражанні ў гасцей раёна засталіся ад наведвання басейна, трэнажорнай залы, залы для гульнёвых відаў спорту, тэнісных кортаў. Спадабаліся ім чысціня і парадак у гарадскім парку, добраўпарадкаванасць тут сваімі сіламі падтрымлівае ўстанова. Сяргею Фадзеевічу было цікава даведацца, як працуе калектыў школы, што яго турбуе, ці задавальняюць работнікаў умовы працы. Чым жыве пярвічная арганізацыя прафсаюза, расказаў яе старшыня Аляксандр Сацюк. Дарэчы, увесь калектыў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы – члены прафсаюза.
— Маларыцкі раён – адзіны з раёнаў Брэсцкай вобласці, дзе мне яшчэ не даводзілася бываць. Трэба сказаць, што горад у вас утульны і прыгожы. Асабліва прыемна наведаць такі сучасны спартыўны цэнтр, дзе створаны ўсе ўмовы для заняткаў спортам і адпачынку, — дзяліўся пасля сустрэчы Сяргей Халява. — Як старшыня камітэта, у час такіх камандзіровак, я імкнуся ўбачыць сваімі вачамі, як арганізавана работа “пярвічак”, ці ёсць эканамічныя праблемы, якія трэба вырашаць, як пастаўлена ў калектыве грамадская, культурна-масавая работа.
У цэлым, старшыня камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Халява застаўся задаволены работай раённага камітэта і “пярвічкі” спартыўнай школы і пажадаў не спыняцца на дасягнутым і далей клапаціцца аб дабрабыце свайго калектыву.
Дар’я ЛУЦЫК.
На здымку: у час экскурсіі ва ўніверсальным спартыўным цэнтры “Жамчужына”.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 27 от 13.04.16г.

Добавить комментарий


обращайтесь на сайт www.profvest.com

https://pillsbank.net

www.profvest.com/2017/08/chain-group-service-otzivi-obzor.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!